Мучністарасяныя грыбы
| Мучністарасяныя грыбы | |||||||||||||||
| Клейстатэцый Microsphaera alphitoides | |||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Erysiphales Gwynne-Vaughan, 1922 | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
Мучні́старася́ныя грыбы (Erysiphales) — парадак сумчатых грыбоў з групы пірэнаміцэтаў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Міцэлій белы або шэры, прымацаваны да субстрату прысоскамі і гаўсторыямі, з дапамогай якіх пранікае ўнутр эпідэрмісу і паглынае пажыўныя рэчывы. У цыкле развіцця 2 стадыі: бясполая — канідыяльная (за вегетацыйны перыяд канідыі ўтвараюцца шматразова, распаўсюджваюцца ветрам, насякомымі і інш.) і палавая — сумчатая. Сумкі з аскаспорамі размяшчаюцца ў пладовых целах (клейстатэцыях), якія маюць шарападобны выгляд, ломкія, часта з прыдаткамі і без вусцейкаў. Сумкі па адной ці ў пучках з 2—3 аскаспорамі.
Роды і віды
[правіць | правіць зыходнік]Налічваецца больш за 250 відаў і форм, на Беларусі каля 100. Найбольш пашыраны віды з родаў: сфератэка (Sphaerotheca), эрызіфе (Erysiphe), левейлула (Leveillula), мікрасфера (Microsphaera), падасфера (Podosphaera), трыхакладыя (Trichocladia), філактынія (Phyllactinia).
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Аблігатныя паразіты раслін, многія прыстасаваны да пэўнага віду. Узбуджальнікі мучністай расы. Утвараюць на лісці, зялёных парастках, кветках, пладах грыбніцу з органамі споранашэння накшталт мучністага налёту (адсюль назва).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Бельская С. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).