Мушкет

Мушкет (фр.: mousquet) — гладкаствольная агнястрэльная зброя, якой страляюць з пляча. Мушкеты распрацавалі для выкарыстання супраць пяхоты. Салдат, узброены мушкетам, называўся мушкецёрам.
Мушкет замяніў аркебузу, і быў, у сваю чаргу, заменены вінтоўкай (у абодвух выпадках, пасля працяглага перыяду суіснавання). Паняцце мушкет магло прымяняцца да разнастайнай зброі, у тым ліку доўгіх, цяжкіх гармат з кнатамі, з калёсным або крамянёвым замком, якімі стралялі з падставак, а таксама лёгкія стрэльбы з крамянёвымі замкамі, і кулямі са стабілізатарам, да «стрэльбы» мог прымацоўвацца штык.
У войсках 16-га стагоддзя былі ваяры, узброеныя цяжкай версіяй аркебузы, якія падтрымлівалі шэрагі аркебузнікаў і капейшчыкаў. Да пачатку 18-га стагоддзя, аркебузы былі выцеснены больш лёгкімі версіямі мушкетаў, а з дадаваннем штыка да мушкетаў яны выцесніла і дзіду, і амаль уся пяхота стала мушкецёрамі.
У 18 стагоддзі з удасканаленнем боепрыпасаў і агнявых метадаў стрэльбы сталі яшчэ болей эфектыўнымі для ваенных мэт, і паняцце «наразны мушкет» саступіў тэрміну «вінтоўка». У 19 стагоддзі наразныя мушкеты (якія былі фактычна вінтоўкі, але ўсё яшчэ прылічаныя да мушкетаў) былі шырока распаўсюджаны, яны аб’ядноўвалі перавагі вінтовак і стрэльбаў. Пасля ўвядзення ў карыстанне картрыджа, затвораў, і сучасных патронаў (кальцавога ўзгарання і ўнітарных), ужо праз некалькі гадоў мушкеты выйшлі з шырокага выкарыстання.
Калібр мушкетаў вагаўся ад 0,50 да 0,75 цалі (13-19 мм). Звычайна гладкаствольны мушкет выкарыстоўваўся для дакладнай стральбы па адной цэлі толькі з адлегласці каля 100—150 метраў. Наразныя мушкеты сярэдзіны 19-га стагоддзя, такія, як Springfield Model 1863, былі значна больш дакладнымі, з магчымасцю эфектыўна паражаць цэль на адлегласці да 500 метраў.