Мушынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мушынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мсціслаўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мушына
Дата ўтварэння 18 лістапада 1966
Насельніцтва (2019) 579
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Му́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Мушына.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 18 лістапада 1966 года ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 11 населеных пунктаў: 10 населеных пунктаў, якія ўваходзілі ў склад Ходасаўскага сельсавета (Барысаўка, Валоўнікі, Вяркееўшчына, Добрае, Дубейкава, Дуброўка, Залачэва, Каменка, Лапаціна і Мушына) і вёскі Пірагова, якая ўваходзіла ў склад Мазалаўскага сельсавета[1].

На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 11 населеных пунктаў[2].

29 снежня 2017 года скасавана вёска Дуброўка[3].

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 727 чалавек[4], з іх 97,4 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 579 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 178. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Мстиславского районного Совета депутатов от 29 декабря 2017 г. № 42-7 Об упразднении населенного пункта Мстиславского района Могилевской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]