Перайсці да зместу

Мыкалаіў (Львоўская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Мікалаеў
укр.: Миколаїв
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Стрыйскі раён[d]
Каардынаты
Заснаваны
1570
Плошча
4,97 км²
Вышыня цэнтра
290 м
Насельніцтва
14 784 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
3241
Паштовыя індэксы
81600–81604
КААТУУ
4623010100
Афіцыйны сайт
Мікалаеў на карце Украіны ±
Мыкалаіў (Львоўская вобласць) (Украіна)
Мыкалаіў (Львоўская вобласць)
Мыкалаіў (Львоўская вобласць) (Львоўская вобласць)
Мыкалаіў (Львоўская вобласць)

Мікалаеў ці Мыкалаіў[1] (укр.: Миколаїв) — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Мыкалаіўскага раёна.

У 1570 г. кароль Жыгімонт Аўгуст даў грамату шляхцічу Мікалаю Тарло на заснаванне горада. У гонар заснавальніка горад і атрымаў назву.

У той час галоўнымі заняткамі насельніцтва былі земляробства, жывёлагадоўля, рамяство і гандаль. Паводле каралеўскага прывілея ў горадзе 2 разы на год праводзіліся кірмашы, а раз на тыдзень — па аўторках — таргі. Мікалаеўскія рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі. У канцы XVI ст. былі цэхі ганчароў, шаўцоў, пекараў, бойшчыкаў.

У 1599 г. пачалося паўстанне жыхароў горада. Паўстанцы напалі на гарадскую ратушу, захапілі гарадскіх старшын і шляхціца і адсеклі ім галовы. З гэтых часоў на краі горада ёсць магіла з памятным крыжам, у якой пахаваны шляхціц Адам Рзецкі.

На працягу XV-XVIII ст. велізарную шкоду насельніцтву нанеслі рабаўніцкія напады татараў. У 1498 г. атрадамі крымскага хана былі спалены вёскі Развадзіў, Драгавіж, Верын, Вусце і іншыя.

Вялікую шкоду насельніцтву горада і навакольных сеёлаў быў нанесены ў 1620 г. - пасля таго, як польскае войска было разгромлена пад Цэцэрай у Малдавіі, іх разрабавалі татарскія атрады.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. горад увайшоў у склад Аўстрыйскай імперыі. Урад дапамагаў перасяленню нямецкіх каланістаў на гэтыя землі. Так на землях вёскі Дабраны была заснавана нямецкая калонія Дорнфельд (цяпер сяло Цернаполле), а ў Красаве — калонію Рэйхенбах.

У 1773 г. Драгавіжскае староства, у якое ўваходзілі Мікалаеў і 9 вакольных сёлаў, было ўнесена ў роспіс дзяржаўных маёнткаў і ацэнена ў 153 180 залатых рымскіх. У 1820 г. гэта староства купіў граф Станіслаў Скарбэк за 178 630 залатых рымскіх. Ён стаў фактычным гаспадаром Мікалаева. Цяпер жыхары горада павінны былі плаціць як дзяржаўныя падаткі, так і плацяжы на карысць графа за тое, што карысталіся зямлёй, пашнямі, борцямі. Жыхары прадмесцяў павінны былі выконваць паншчыну.

Скарбэк быў адным з найбагацейшых людзей у Аўстрыйскай імперыі. Ён быў заснавальнікам прытулку для сірот і састарэлых, вылучаў значныя сродкі на яго ўтрыманне. Амаль палова зямель, значная частка лясоў, пашняў і сенажацяў на тэрыторыі Мікалаеўшчыны належала магнатам.

У 1914 г. аўстрыйцы праводзяць будаўніцтва ўмацаванняў па лініі Раздзіл-Верын-Мікалаеў-Драгавіж. Будаўніцтва крэпасці на ўскраіне Мікалаева, якая павінна была прыкрываць дарогі на Карпаты, спынілася пасля выяўлення гэтага факту рускай выведкай. У цяперашні час яшчэ можна знайсці падземныя хады, прасечаныя ў скале.

У ходзе Першай сусветнай вайны ў канцы жніўня 1914 г. Мікалаеў занялі надыходзячыя рускія войскі Паўднёва-Заходняга фронту.

Пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі ў пачатку лістапада 1918 г. ў Галічыне была абвешчаная Заходне-Украінская Народная Рэспубліка. Мікалаеў ад польскіх войскаў абараняла Львоўская брыгада Украінскай Галіцкай Арміі, якой камандаваў А. Бізанц. 18 мая 1919 г. Мікалаеў быў заняты польскімі войскамі. У жніўні 1920 г. часткі першай Коннай арміі РККА ўступілі ў Мікалаеўшчыну. Чырвонаармейцы выбілі палякаў з чыгуначнай станцыі Мікалаеў-Драгавіж і захапілі вялікія трафеі.

У адпаведнасці з падпісаным 18 сакавіка 1921 г. Рыжскім мірным дагаворам горад застаўся ў складзе Польшчы.

У 1920-я - 1930-я гг. тут развівалася дробная прамысловасць, вытворчасць вапна, кафлі, цэглы, ганчарнага посуду.

14 лістапада 1939 г. Мікалаеў увайшоў у склад УССР, былі нацыяналізаваныя вапна-кафляны завод, рамесныя майстэрні, млыны, крамы, пякарні. У студзені 1940 г. быў створаны Мікалаеўскі раён у складзе Драгобыцкай вобласці. З лютага 1940 г. пачаў працаваць выканкам раённага Савета дэпутатаў працоўных.

Увесну 1940 года паміж Драгавіжам, Развадавам і Мікалаевам пачалося будаўніцтва цэментнага завода. Гэтаму аказвалі садзейнічанне багатыя паклады вапняку і гліны.

Зноскі