Мысліцель (скульптура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мысляр, скульптура)
Агюст Радэн
Мысліцель. 18801882
Le Penseur
Матэрыял Бронза
Памеры 181 см ×  см
Музей Радэна, Парыж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Мысліцель» (фр.: Le Penseur) — адна з самых вядомых скульптурных прац Агюста Радэна. Майстар працаваў над ёй у 18801882 гг. Арыгінал скульптуры экспануецца ў музеі Радэна у Парыжы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль

Па першапачатковай задумцы аўтара скульптура называлася «Паэт» і была часткай кампазіцыі «Брама пекла» па матывах «Боскай камедыі», дзе адлюстроўвала Дантэ, стваральніка адлітых у бронзе Радэнам карцін пекла. З часам задумка Радэна была ўскладнена, у прыватнасці вобраз Дантэ быў заменены ўніверсальным вобразам творцы. Прытрымліваючыся традыцыяў класічнай скульптуры Мікеланджэла, Радэн надзяліў свайго героя фізічнай сілай, аднак выканаў яго падкрэслена алегарычным, не маючым рэальных прататыпаў.

Мадэллю для скульптуры (як і для многіх іншых скульптур Радэна) паслужыў француз па імені Жан Бо  (фр.) (фр.: Jean Baud), мускулісты баксёр, які ў асноўным выступаў у Парыжы, у квартале чырвоных ліхтароў.

Упершыню «Мысліцель» быў публічна выстаўлены ў 1888 годзе ў Капенгагене. У 1902 годзе была адліта ў бронзе павялічаная да 181 см скульптура, якую ў 1904 Радэн выставіў у парыжскім Салоне. У 1906 бронзавы "Мысліцель" быў усталяваны ў Пантэоне. Пры гэтым Радэн, які выступаў на адкрыцці, заявіў, што "Мысліцель" з'яўляецца помнікам французскім працоўным. У 1922 годзе гэтую бронзу перанеслі ў музей Радэна у Гатэль Бірон.

Копіі[правіць | правіць зыходнік]

Існуе больш за 20 бронзавых і гіпсавых копій статуі ў розных гарадах па ўсім свеце. У прыватнасці, бронзавая копія скульптуры ўсталяваная на магіле скульптара ў Мёдоне, прыгарадзе Парыжа. Іншыя копіі ўстаноўлены каля брамы філадэльфійскага музея Радэна і каля брамы Калумбійскага універсітэта.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]