Перайсці да зместу

Мысліва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Мысліва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1770
Паштовыя індэксы
222634
Аўтамабільны код
5


Мысліва (Беларусь)
Мысліва
Мысліва


Мысліва (Мінская вобласць)
Мысліва
Мысліва


Мысліва (Нясвіжскі раён)
Мысліва
Мысліва


Мапа

Мыслі́ва[1] (трансліт.: Mysliva, руск.: Мысливо) — вёска ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ланскага сельсавета. Паводле перапісаў 2009 і 2019 гадоў, пастаяннага насельніцтва не мае[2].

Знаходзіцца на поўдзень ад гары Іванава (208,2 м), паміж вёскамі Славкава і Лесуны; на поўдзень ад Мыслівы былі вёскі Валожычы (скасавана ў 1989 годзе) і Грыбаўшчына[3].

У міжваенны перыяд засценак Мысліва ўваходзіў у склад Польшчы, у Нясвіжскі павет Навагрудскага ваяводства: да 1 кастрычніка 1927 года — у гміну Лісуны, пасля — у гміну Лань[4][5]. Паводле перапісу 1921 года, тут было 16 будынкаў і 75 жыхароў, з іх 71 паляк і 4 беларусы; 69 чалавек вызнавалі каталіцтва, 6 — праваслаўе[4]. З 1939 года ў складзе БССР.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Лявонавіцкага сельсавета[6].

  • 1921 год — 16 будынкаў, 75 жыхароў[4]
  • 1982 год — каля 20 жыхароў (паводле тапаграфічнай карты)[3]
  • 2009 год — пастаяннага насельніцтва няма[2]
  • 2019 год — пастаяннага насельніцтва няма[2]
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 1 2 3 Минская область: численность населения населённых пунктов по переписям 2009 и 2019 годов (руск.). pop-stat.mashke.org. Праверана 10 кастрычніка 2026.
  3. 1 2 Ліст карты N-35-102 (Несвиж). Маштаб 1:100 000. Стан мясцовасці на 1982 г. Выданне 1986 г. (руск.)
  4. 1 2 3 Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. VII: Województwo nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1923. (польск.)
  5. ↑ Zmiany terytorjalne na obszarze powiatu nieświeskiego w województwie nowogródzkiem (недаступная спасылка) // Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej. — 1927. — Nr 83, poz. 745. (польск.)
  6. ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28.05.2013 N 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 23 кастрычніка 2018.