Мытны саюз ЕАЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мытны саюз ЕўрАзЭС)
Мытны саюз ЕАЭС
руск.: Таможенный союз ЕАЭС
Абрэвіятура МС ЕАЭС
Адміністрацыйны цэнтр Расія
Адрас Масква, Цэнтральная адміністрацыйная акруга, раён Замаскварэчча, вул. Летнікоўская, д. 2
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Тып арганізацыі міжурадавая
Афіцыйныя мовы руская
Кіраўнікі
Старшыня Камісіі Тыгран Саркісян
Заснаванне
Дата заснавання 6 ліпеня 2010 (13 гадоў таму)
Колішняя назва Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі (да 1 студзеня 2015 г.)
Кіроўны орган Савет
Матчыная арганізацыя Еўразійскі эканамічны саюз
Член у Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія
eurasiancommission.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мытны саюз Еўразійскага эканамічнага саюза — адзіная мытная прастора, створаная 6 ліпеня 2010 года ў выніку падпісання Мінскага дагавора аб Мытным кодэксе ад 27 лістапада 2009 года[1]. Гэты міждзяржаўны дагавор аб стварэнні адзінай мытнай прасторы быў падпісаны Расіяй, Беларуссю і Казахстанам.

Расія ад стварэння Мытнага саюза можа атрымаць прыбытак у памеры каля $ 400 млрд, а Беларусь і Казахстан — па $ 16 млрд да 2015 годзе. Поўнае выкарыстанне патэнцыялу Мытнага саюза можа прывесці да скарачэння тэрмінаў перавозкі грузаў з Кітая ў Еўропу прыкладна ў 4 разы.

Установы[правіць | правіць зыходнік]

  • Савет. Складаецца з намеснікаў старшыняў урадаў. Правамоцная пры ўдзеле ўсіх членаў. Ухваляе пастановы агульнай згодай. Зацвярджае бюджэт, заробкі і колькасць супрацоўнікаў. Дае даручэнні Калегіі.
  • Калегія. Складаецца з 9 прызначаных на 4 гады прадстаўнікоў (па 3 ад кожнай дзяржавы). Збіраецца штотыдзень. Ухваляе пастановы 2/3 галасоў. Наглядае за выкананнем дагавораў[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пагадненне аб мытным саюзе тры дзяржавы перападпісвалі 4 разы (у 1995, 1999, 2002, 2008 гадах), з-пад дзеяння якога Расія штораз выключала энерганосьбіты[3].

У 2012 годзе ўзаемны таваразварот Беларусі, Казахстана і Расіі склаў 12 % ад агульнага знешняга гандлю краін. Пагатоў для Беларусі гэты паказчык дасягаў 48 %, для Казахстана — 18 %, для Расіі — 7 %[4]. 1 студзеня 2015 года Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі пераўтварылі ў Еўразійскі эканамічны саюз, да якога 2 студзеня 2015 года далучылася Арменія. 12 жніўня 2015 года ўдзельнікам Мытнага саюза ЕАЭС стаў Кыргызстан.

Пашырэнне Мытнага саюза[правіць | правіць зыходнік]

З часам да Мытнага саюза могуць далучыцца іншыя члены ЕўрАзЭС — Кыргызстан і Таджыкістан. На саміце ЕўрАзЭС-2010, які адбыўся ў Астане, прэзідэнты Кіргізіі і Таджыкістана заявілі, што іх краіны вывучаюць магчымасць уваходжання ў Мытны саюз[5].

26 ліпеня 2010 года Прэзідэнт Сірыі Башар Асад выказаў цікавасць Сірыі пра стварэнне зоны свабоднага гандлю з Мытным саюзам Расіі, Казахстана і Беларусі[6].

8 жніўня 2011 года Прэзідэнт Кыргызстана Роза Атунбаева заявіла пра ўваходжанне ў Мытны саюз[7].

Таксама, перспектывы ўваходжання ў Мытны Саюз разглядаюць Новая Зеландыя і В’етнам[8].

Зноскі

  1. А. Лукашэнка, Н. Назарбаеў, Дз. Мядзведзеў (16 красавіка 2010). "Дагавор аб Мытным кодэксе мытнага саюза" [руская]. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 16 жніўня 2013.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  2. "Дагавор аб Еўразійскай эканамічнай камісіі. Масква, 18 лістапада 2011 г." [руская]. НЦПІ Беларусі. 13 снежня 2011. Праверана 16 жніўня 2013.
  3. Аляксей Мацэвіла (6 кастрычніка 2010). "У чым сэнс «бессэнсоўнай паласы напружання»". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 16 жніўня 2013.
  4. Аляксандр Сінкевіч. Што тармозіць еўразійскую інтэграцыю // Звязда : газета. — 16 кастрычніка 2013. — № 195 (27560). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  5. Д. Медведев заявил о запуске Таможенного союза :: Экономика :: Top.rbc.ru
  6. Сірыя прапануе стварыць зону свабоднага гандлю з Мытным саюзам Расіі, Беларусі і Казахстана (руск.). Агентство Стратегічних Досліджень (26 ліпеня 2010). Праверана 27 ліпеня 2010.
  7. Кіраўніца Кыргызстана анансавала ўваходжанне ў Мытны саюз — Навіны Кыргызстана
  8. Новая Зеландыя просіць уключыць яе ў склад Мытнага Саюза Архівавана 5 снежня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]