Мышкавічы (Кіраўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мышкавічы, Кіраўскі раён)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Мышкавічы
Airview myshkovochi.JPG
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
160-170 м
Насельніцтва
2 071 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2153
Паштовы індэкс
213944
Аўтамабільны код
6
Мышкавічы на карце Беларусі ±
Мышкавічы (Кіраўскі раён) (Беларусь)
Мышкавічы (Кіраўскі раён)
Мышкавічы (Кіраўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Мышкавічы (Кіраўскі раён)

Мы́шкавічы[1] (трансліт.: Myškavičy, руск.: Мышковичи) — аграгарадок у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Мышкавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр калгасу «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага. За 6 км на поўдзень ад Кіраўска, 93 км ад Магілёва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX ст. у Качэрыцкай воласці Мінскай губерні. Належала Н. Ф. фон Гоер. У 1908 г. было 90 двароў, 678 жыхароў.

Адзін з эксперыментальна-паказальных пасёлкаў на Беларусі. Забудоўваецца паводле генплана 1970 г. (інстытут «Белдзіпрасельбуд», архітэктар Т. Галіёта, карэкціроўка 1980 г.). Будаўніцтва вядзецца на свабоднай тэрыторыі і на месцы старой забудовы. Вызначаецца функцыянальным заніраваннем тэрыторыі, кампактнасцю забудовы, высокім узроўнем добраўпарадкаванасці. Планіровачную структуру вёскі вызначаюць асноўныя вуліцы Цэнтральная, перпендыкулярная да яе Палацавая і ўтвораная на іх скрыжаванні цэнтральная плошча — адміністрацыйна-грамадскі і культурны цэнтр. Плошчу фармуюць: двухпавярховы адміністрацыйны будынак праўлення калгасу, Палац культуры (1975 г., архітэктар Г. Заборскі), шасціпавярховы гатэль, гандлёвы цэнтр з рэстаранам, крамамі, помнік К. П. Арлоўскаму.

На плошчу раскрыты два двухпавярховыя жылыя дамы з унутранымі дворыкамі. Упрыгожваюць плошчу кветнікі, дэкаратыўны фантан з святламузыкай, газоны, адкрытыя лужкі і інш. Пераважае двухпавярховая секцыйная забудова, будуюцца дамы з кватэрамі ў двух узроўнях. У цэнтральнай частцы вёскі дамы размешчаныя кампазіцыйнымі групамі з унутранымі азялененымі пляцоўкамі для адпачынку. У аддзелцы будынкаў выкарыстаныя чорны і чырвоны граніт, белая тынкоўка, што стварае выразны сілуэт забудовы. Вёска забяспечаная ўсімі відамі інжынернага абсталявання, вуліцы асфальтаваныя, устаноўленыя святлафоры. Вытворча-складская зона размешчаная ў паўночнай і паўночна-ўсходняй частках вёскі. Зона адпачынку — штучны вадаём з добраўпарадкаванай набярэжнай, парк, стадыён, санаторый з водалячзбніцай.

Прадугледжваецца далейшае развіццё грамадскага цэнтра, стварэнне бульвару з фруктовай алеяй уздоўж вул. Палацавай, расшырэнне спартыўнай зоны, будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Забудова і добраўпарадкаванне Мышкавічаў адзначаны Дыпломам і залатым медалём ВДНГ СССР (1982 г.).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]