Мышкінскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мышкінскі раён
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва
  • 9 541 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Плошча
  • 1 111,2 км²
Мышкінскі раён на карце
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мышкінскі раён (руск.: Мы́шкинский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мышкін.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча — 1111,25 км² (17-е месца сярод раёнаў). Раён мяжуе на поўначы з Некаузскім, на ўсходзе — з Рыбінскім і Велікасельскім, на поўдні — з Угліцкім раёнамі Яраслаўскай вобласці, на захадзе — з Цвярской вобласцю.

Асноўныя рэкі — Волга, Юхаць, Сутка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён утвораны 10 чэрвеня 1929 года на частцы тэрыторыі былога Мышкінскага павета (1777—1923) у складзе Рыбінскай акругі Іванаўскай прамысловай вобласці. У 1935 годзе ў новаўтвораны Велікасельскі раён перададзены Алексінскі і Гарскі сельсаветы. 11 сакавіка 1936 года раён увайшоў у склад Яраслаўскай вобласці. 18 снежня 1944 года 7 сельсаветаў адышлі да новаўтворанага Маслоўскага раёна. 6 сакавіка 1959 года ў сувязі з ліквідацыяй Маслоўскага раёна ў Мышкінскі раён увайшлі Багародскі, Мартынаўскі і Раждзественскі сельсаветы.

Зноскі