Мыш-малышка
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Мыш-малышка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Мыш-малышка (Micromys minutus) — млекакормячая жывёла сямейства Мышыныя (Muridae).
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня цела — 6—7, хваста 5—7 см, маса каля 5 г (самы дробны грызун на тэрыторыі Беларусі). Поўсць ад пясочна-вохрыстай да буравата-аліўкавай, на бруху светлая.
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Водзіцца на палях, лугах, балотах, у лесе, зімой трапляецца ў пабудовах, сціртах саломы. На тэрыторыі Беларусі нешматлікая. Жыве ў шарападобных гнёздах з травінак, звычайна замацаваных на сцяблах раслін. Корміцца насеннем і зялёнымі часткамі раслін. За год дае некалькі прыплодаў па 4—8 мышанят у кожным.
Шкодзіць збожжавым культурам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мыш-малышка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.