Мэдзі Зіглер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мэдзі Зіглер
Мэдзі на адкрыцці танцавальнай студыі Эбі Лі Мілер у Санта-Моніцы, 2015 год
Мэдзі на адкрыцці танцавальнай студыі Эбі Лі Мілер у Санта-Моніцы, 2015 год
Імя пры нараджэнні: Мэдзісан Ніколь Зіглер
Род дзейнасці: фотамадэль, актрыса, танцоўшчыца
Дата нараджэння: 30 верасня 2002(2002-09-30) (16 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Flag of the United States.svg ЗША
Маці: Меліса Гізонэ
Сайт: ziegler-girls.com
Commons-logo.svg Мэдзі Зіглер на Вікісховішчы

Мэ́дзісан Ніко́ль Зі́глер (англ.: Madison Nicole "Maddie" Ziegler, нар. 30 верасня 2002 года; Пітсбург, ЗША)[1][2] — амерыканская танцоўшчыца, актрыса і мадэль. Найбольш вядомая па ўдзеле ў рэаліці-шоу «Мамы ў танцы» на тэлеканале «Lifetime» і па здымках у відэакліпе аўстралійскай спявачкі Сіі[3]. Кліп на песню «Chandelier» перамог у катэгорыі «Найлепшая харэаграфія» на «2014 MTV Video Music Awards». Увогуле Мэдзі знялася ў васьмі кліпах Сіі («Chandelier», «Elastic Heart», «Big Girls Cry», «Cheap Thrills», «The Greatest», «Rainbow», «Passenger», «Thunderclouds»). А таксама атрымала перамогу на «People Choice Awards 2016» у намінацыі «Seriosly Person»[4].

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Зіглер нарадзілася ў Пітсбургу, Пенсільванія ў сям’і Мелісы Зіглер-Гісоні (у дзявоцтве Сула) і Курта Зіглера.[5] Бацькі Мэдзі разайшліся ў 2011 годзе, каментуючы гэта тым, што эмацыйнай і фінансавай платай за танцы стала сям’я. Пазней маці Мэдзі зноў выйшла замуж. Медзісан мае малодшую сястру — Макензі,[6] двух братоў ад папярэдняга шлюбу бацька і двух старэйшых зводных сясцёр.[7] Мэдзі мае польскае, нямецкае і італьянскае паходжанне.[8] Да 2013 года Мэдзі Зіглер наведвала школу Слоўн, потым вучылася дома.[9] На дадзены момант яна са сваёй сям’ёй жыве ў Мерысвіле, Пенсільванія.[10]

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Зіглер пачала танцаваць у 2 гады. Зараз яна займаецца ў Abby Lee Dance Company.[8] У 2011 годзе была ўдзельніцай танцавальнага спаборніцтва на канале CBS «Жыццё для танца», але шоу знялі з эфіра да выхаду эпізоду з яе ўдзелам.[11] Пазней у тым жа годзе яе маці атрымала ролю ў рэаліці-шоу канала Lifetime «Мамы ў танцы», тэлепраграму пра штодзённае жыццё маладых танцоўшчыц з каманды для элітных спаборніцтваў Abby Lee Dance Company. У праграме Мэдзі з’яўляецца са сваёй мамай і сястрой, Макензі, якая таксама танцуе.[12] У 2013 годзе Зіглер з’явілася ў працягу тэлеперадачы — «Апошняе танцавальнае спаборніцтва Эбі».

У 2012 годзе Зіглер зыграла ролю Маладой Дэб у праграме канала Lifetime «Drop Dead Diva».[13] Зіглер знімалася ў шмаце музычных відэа для спевакоў, у тым ліку для Алекса Каліс (Alexx Calise),[14] Сіі і Тодрыка Холла.[15] Кліп на песню Сіі «Chandelier», дзе знімалася Мэдзі, атрымаў намінацыі на MTV Video Music Awards-2014 «Відэа года» і «Найлепшая харэаграфія», апошнюю з якіх выйграў.

Зіглер знімалася для шмату модных брэндаў адзення, такіх як «Glitzy Girl»[16] та «Purple Pixies».[17] Знялася для вокладкі летняга выпуска «Kode Magazine».[18]

14 жніўня 2014 года разам з некаторымі саўдзельнікамі шоу «Dance Moms» выступіла у Тодрык Холл ў межах тура «Twerk Du Soleil».[19]

Дабрачыннасць[правіць | правіць зыходнік]

Мэдзі Зіглер разам са сваёй маці і сястрой супрацуюць з Starlight Children's Foundation.[20]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Серыял Роль Заўвагі
2011 Live to Dance сябе Эпізод не выйшаў у эфір
2011—ц.ч. Dance Moms сябе Галоўная роля
2012 Drop Dead Diva Маладая Дэб Запрошаная госця, эпізоды 'Lady Parts'
2013 Abby's Ultimate Dance Competition сябе Запрошаная госця, эпізод «Богі і смяротныя»
2014 The Ellen DeGeneres Show сябе Запрошаная госця, эпізоды 11-160
2014 Jimmy Kimmel Live! сябе Запрошаная госця, эпізоды 12-95
2014 Late Night with Seth Meyers сябе Запрошаная госця, эпізоды 1-57

Зноскі

  1. Gisoni, Melissa. «Ziegler Girls | Maddie Bio» Архіўная копія ад 16 кастрычніка 2015 на Wayback Machine Ziegler Girls Official Website, accessed August 3, 2015
  2. Weinstock, Tish. «There’s something about Maddie Ziegler», i-D, August 14, 2015
  3. Видео с танцующей американской школьницей покоряет Интернет , Первый канал (2014-05-26).
    11-летняя танцовщица "зажгла" в видеоклипе на песню "Chandelier" , Metro (2014-05-17).
    11-летняя танцовщица, взорвавшая Интернет недетским танцем, мечтает работать на Бродвее , Комсомольская правда (2014-05-20).
    Мэдди Зиглер – 11-летняя икона моды , Женские Новости (2014-09-09).
  4. People’s Choice Awards 2016: Full List Of Winners. People's Choice (7 студзеня 2016). Праверана 29 ліпеня 2017.
  5. Famous Abby Lee Miller Dancers. famous101.com.
  6. Ziegler Girls | sheila. Ziegler Girls Official Website.
  7. http://maddieziegler.com/
  8. 8,0 8,1 http://maddieziegler.com/
  9. http://thetvpage.com/2013/11/15/melissa-gisoni-dance-moms-season-4/2/
  10. Inside the ‘Dance Moms’ Empire. Pittsburgh Magazine.
  11. http://www.dailymail.co.uk/tvshowbiz/article-1357349/Paula-Abdul-devastated-post-Idol-Live-To-Dance-cancelled.html
  12. About Dance Moms - Official Site - myLifetime.com. Lifetime Entertainment Services.
  13. 'Dance Moms': Maddie lands spot on 'Drop Dead Diva' and Jill keeps spot on Abby Lee Miller's hit list. Zap2it.
  14. Bill Palmer Dance Moms' Maddie stars in Alexx Calise music video for "Cry". Collins Avenue.
  15. Sia Taps 'Dance Moms' Star For 'Chandelier' Video. Billboard. Праверана 12 чэрвеня 2014.
  16. Bauknecht, Sara. Stylebook: Two 'Dance Moms' dancers promote Glitzy Girl jewelry line . Праверана 14 лютага 2014.
  17. https://www.facebook.com/media/set/?set=a.359144834174584.87417.297652220323846&type=3
  18. http://www.kode-magazine.com/kode2/
  19. http://instagram.com/p/rpoZsiQ8dT/
  20. http://okmagazine.com/get-scoop/dance-moms-stars-team-starlight-childrens-foundation-show-renewed-third-season/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]