Востраў Мэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мэн (востраў))
Брытанскае кароннае ўладанне Востраў Мэн
англ.: Isle of Man
мэнск.: Ellan Vannin
Герб Вострава Мэн
Сцяг Вострава Мэн Герб Вострава Мэн
Дэвіз: «Quocunque Jeceris Stabit»
«Як ні кінеш, будзе стаяць»
Гімн: «O Land of Our Birth»
Афіцыйныя мовы англійская, мэнская
Сталіца Дуглас
Найбуйнейшыя гарады Дуглас, Рамсі, Піл, Каслтаўн
Форма кіравання Парламентарная манархія
Лорд
Лейтэнант-губернатар
Галоўны міністр
Карл III
Эдам Вуд
Элан Бэл
Плошча
• Усяго

572 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

83.834 чал.
148 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$4,1 млрд
$53.800
ІРЧП (2010) 0,849 (вельмі высокі) ()
Этнахаронім Мэнцы
Валюта Мэнскі фунт (M£),
брытанскі фунт (GBP, £)
Інтэрнэт-дамен .im
Код ISO (Alpha-2) IM
Код ISO (Alpha-3) IMN
Тэлефонны код +44
Часавыя паясы +0
Карта вострава.

Востраў Мэн (англ.: The Isle of Man, мэнск.: Ellan Vannin) — брытанскае кароннае ўладанне. Размешчаны ў Ірландскім моры прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Англіі, Ірландыі, Шатландыі і Уэльса. Плошча — 572 кв. км. Востраў Мэн мае адзін з найстарэйшых парламентаў у свеце, Тынвальд — з 979 года.

Мэн не лічыцца часткай Вялікабрытаніі і не ва ўваходзіць у Еўрапейскі Саюз. Шырока вядомы, як афшорная зона.

Знак вострава Мэн — трыскеліён, тры беглыя нагі, якія выходзяць з адной кропкі. Трыскеліён сімвалізуе стабільнасць, што адлюстравана ў дэвізе вострава. Таксама ён выяўлены на сцягу і гербе вострава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя людзі з’явіліся на Мэне не пазней за мезаліт. У жалезным веку на востраве з’явіліся кельты — спачатку, імаверна, плямёны блізкія да брытаў. Каля 700 да н.э. адбыўся моцны прыток насельніцтва (заваяванне або проста міграцыя) з Ірландыі. З канца VIII стагоддзя на востраве таксама былі вікінгі (нарманы). З 1079 года востраў увайшоў у нарманскае каралеўства Мэна і Астравоў, у XIII стагоддзі перайшоў пад уладу Шатландыі, а ў XIV стагоддзі — пад уладу Англіі ўладу. Пасля шэрагу змен у кіраванні, Мэн атрымаў досыць шырокую аўтаномію ў 1866 годзе.

Зноскі