Мэн (заліў)

Мэн (англ.: Gulf of Maine) — заліў у Паўночнай Амерыцы.
Заліў размешчаны паміж паўвостравамі Кейп-Код і Новая Шатландыя. Максімальная глыбіня — 329 м.[1]
У паўночна-ўсходняй часцы заліва размешчаны заліў Фандзі, вядомы сваімі рэкорднымі прылівамі. У паўднёва-заходняй частцы размешчаны іншы буйны заліў — Масачусетс.
Найбуйнейшыя порты на берагах заліва — Бостан, Портленд (ЗША), Сент-Джон (Канада).
Найбуйнейшыя рэкі, якія ўпадаюць у заліў — Анапаліс, Кенебанк, Кенебек, Сако, Сен-Круа, Мэрымек, Пенабскат, Сент-Джон. Плошча басейнаў рэк, якія ўпадаюць у заліў Мэн складае 179008 км².
Маленькія астраўкі Мачыяс-Сіл і Норт-Рок з’яўляюцца прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж ЗША і Канадай.
Зноскі
- ↑ ВСЭ. Заліў Мэн(недаступная спасылка)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Gulf of Maine Research Institute (англ.)
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Заліў}}. |