Мэрылін Манро

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мэрылін Манро
Marilyn Monroe
Marilyn Monroe, The Prince and the Showgirl, 1.jpg
Імя пры нараджэнні: Норма Джын Мортэнсан
Дата нараджэння: 1 чэрвеня 1926(1926-06-01)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 5 жніўня 1962(1962-08-05)[3][5][…] (36 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Муж: Джым Догерці[d], Джо Дзі Маджа[d] і Артур Мілер
Адукацыя:
Прафесія: актрыса, кінаактрыса, мадэль, кінапрадзюсар, спявачка, аўтабіёграф
Кар'ера: 1947—1962
Узнагароды: «Залаты глобус» (1959)
IMDb: ID 0000054
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Мэрылін Манро на ВікіСховішчы

Мэрылі́н Манро́; ММ, сапр.: Но́рма Джын Мо́ртэнсан (англ.: Marilyn Monroe, англ.: Norma Jean Mortenson, англ.: Norma Jeane Baker; 1 чэрвеня 1926, каля Лос-Анджэлеса — 5 жніўня 1962, Лос-Анджэлес) — амерыканская кіназорка, актрыса, спявачка, мадэль. Самая папулярная актрыса ЗША сярэдзіны XX стагоддзя. У 1950-я гады ў ЗША, асобных еўрапейскіх краінах склаўся своеасаблівы культ Мэрылін Манро — т.зв. «манроманія»[7].

Юныя гады[правіць | правіць зыходнік]

Пасведчанне аб нараджэнні Нормы Джын Мортэнсан

Норма Джын Мортэнсан нарадзілася каля 9:30 раніцы 1 чэрвеня 1926 года ў гарадской лякарні Лос-Анджэлеса і была трэцім дзіцем кінамантажніцы RKO Pictures Глэдзіс Пёрл Бэйкер (у дзявоцтве — Манро, 27 мая 1902 года — 11 сакавіка 1984 года). Яе бабуля па матчынай лініі — Дэла Манро — была з Ірландыі, дзед — Оціс Манро[8], прыбыў з Шатландыі, маці нарадзілася ў Мексіцы. Біялагічны бацька дзяўчынкі невядомы, у пасведчанні аб нараджэнні паказаны Марцін Эдвард Мортэнсан, і сама дзяўчынка таксама была запісаная, як Норма Джын Мортэнсан, але пазней, калі дзяўчынку ў шэсць месяцаў хрысцілі ў Касцёле Евангелля ў Хоусране, маці памяняла прозвішча дачкі на Бэйкер, якое было прозвішчам яе першага мужа (і якое яна сама да гэтага часу насіла).

Прозвішча бацькі, паводле невядомых прычын, было напісана ў дакументах з арфаграфічнай памылкай, бо ў рэальнасці прозвішча нарвежскага эмігранта Марціна Эдварда (1897—1981), за якога Глэдзіс выйшла замуж 11 кастрычніка 1924 года, пісалася як Мортэнсен, а не Мортэнсан. Гэтая памылка прывяла ў свой час да вялікай блытаніны з нагоды таго, хто менавіта быў біялагічным бацькам актрысы. З Мортэнсенам Глэдзіс разышлася 26 мая 1925 года (канчаткова развяліся 15 жніўня 1928 года)[9]. У канцы 1925 года Глэдзіс выявіла, што цяжарная; да таго моманту ў яе было шмат палюбоўнікаў пасля Мортэнсена — Чарльз Стэнлі Гіфард, Гаральд Руні, Клэйтан Мак-Намара. Некаторыя біёграфы Манро мяркуюць, што Глэдзіс выкарыстала імя Мортэнсена, каб пазбегнуць агалоскі ў грамадстве, як маці-адзіночка. Сама Манро заўсёды адмаўляла тое, што Мортэнсен быў яе бацькам і аднойчы заявіла, што, калі яна была маленькай, Глэдзіс паказала ёй фатаграфію коміваяжора RKO Pictures Чарльза Стэнлі Гіфарда і сказала, што гэта ён быў яе бацькам. Па словах Манро, у Гіфарда былі вусы, што рабіла яго вельмі падобным на Кларка Гейбла і часам яна забаўляла сябе думкамі, што Гейбл мог быць яе бацькам. Лічыцца, што Норму Джын Мортэнсан назвалі ў гонар двух вялікіх актрыс таго часу: брунэткі Нормы Толмадж і бландынкі Джын Харлау, аднак, на момант нараджэння Мэрылін Манро, Джын Харлау клікалі Харлін Карпэнтэр, і Джын Харлоу яна стала толькі ў 1928 годзе, калі Норме Джын было ўжо два гады. На дзіцячых фотаздымках валасы Нормы Джын кучаравыя, рудавата-каштанавыя.

Глэдзіс мела псіхічныя і фінансавыя праблемы, з-за чаго вялікая колькасць часу ў дзяцінстве Нормы прайшло ў прыёмных сем'ях і прытулках. Ва ўзросце ўсяго двух тыдняў Глэдзіс аддала дачку ў прыёмную сям'ю суседзям Дэллы Манро — Ідзе і Альберту Болендэрам[10] у Хотарне ў Каліфорніі. Аднойчы Глэдзіс прыехала да Болендэраў і паспрабавала сілай павезці Норму (да жаху Іды Глэдзіс запіхнула дачку ў ваенны рэчавы мяшок, пасля чаго паміж жанчынамі ўспыхнула бойка, а Норма заходзілася плачам ад жаху). З Болендерами Норма Джын пражыла да 7 гадоў, але восенню 1933 года Глэдзіс забрала дачку і пераехала з ёй ва ўласны дом[11]. Але праз некалькі месяцаў у Глэдзіс пачаліся перапады настрою (як ўспамінала Манро ў яе кнізе «Мая Гісторыя», Глэдзіс адначасова «плакала і смяялася»), што і стала прычынай таго, што ў снежні 1934 года Глэдзіс трапіла ў псіхіятрычную клініку ў Наруолку[12] і Норма Джын стала жыць у сяброўкі Глэдзіс Грэйс Мак-Кі, якая стала яе законнай апякункай. Менавіта Грэйс сказала Манро, што калі-небудзь тая стане кіназоркай. Разам з Грэйс Норма ўпершыню стала хадзіць у кінатэатры і карыстацца касметыкай. Калі Норме было 9 гадоў, 17 жніўня 1935 года Грэйс выйшла замуж за Эрвіна Сілімана Годарда і 13 верасня таго ж года Норму Джын змясцілі ў Сіроцкі Прытулак Лос-Анджэлеса, дзе яе нумарам стаў 3463[13]. У прытулку Норму некалькі разоў хацелі ўдачарыць, але Глэдзіс адмовілася падпісаць адпаведныя дакументы. У чэрвені 1937 года Грэйс забрала Норму Джын назад і тая нейкі час расла з дачкой Эрвіна ад папярэдняга шлюбу, але затым, з-за сексуальнага дамагання Эрвіна Грэйс адправіла Норму да яе стрыечнай цёткі Алівіі Брунінгс у Комптан. Але і там Норма пражыла нядоўга (адзін з сыноў Алівіі таксама спрабаваў згвалціць яе) і ў пачатку 1938 года Грэйс адправіла Норму Джын да яе іншай цёткі Ані Лоуэ, якая жыла ў Ван-Найс. Пазней Манро называла перыяд жыцця з Лоуэ, як адзін з некалькіх перыядаў яе жыцця, калі яна сапраўды адчувала сябе спакойна. Але ў Ані былі праблемы са здароўем і ў 1942 годзе Норма вярнулася да Грэйс[14].

Норма Джын Догерці і Radioplane TDD-2/OQ-3, 26 чэрвеня 1945 года

Падчас вучобы ў «Van Nuys High School» Норма Джын сустрэла Джэймса Эдварда Догерці і паміж імі пачаўся раман[15][16]. У студзені 1942 года сям'я Годдард прыняла рашэнне з'ехаць на ўсходняе ўзбярэжжа ў Заходнюю Вірджынію, але для Нормы Джын у гэтым пераездзе месца не было, у сувязі з чым для 16-гадовай дзяўчыны знайшлася альтэрнатыва і 19 чэрвеня 1942 года Норма выйшла замуж за Джыма Догерці, пасля чаго кінула школу і пасялілася ў яго. Праз год пасля вяселля ён наняўся ў гандлёвы флот, а Норма Джын пайшла працаваць на авіяцыйны завод фірмы Radioplane Co., які выпускаў ДПЛА TDD/OQ. У чэрвені 1945 года, калі Норма Джын яшчэ працавала ў Radioplane, там з'явіўся армейскі фатограф Дэвід Конавер, той, што па ўказанні свайго начальніка Рональда Рэйгана рабіў прапагандысцкія здымкі жанчын на ваенных заводах[17]. Пасля гэтай здымкі Конавер прапанаваў Норме Джын пазіраваць за 5 долараў у гадзіну, і яна пагадзілася[13]. Неўзабаве Норма Джын пакідае працу на заводзе, каб пачаць кар'еру мадэлі.

2 жніўня 1945 года дзевятнадцацігадовая мадэль па імі Норма Джын Догерці кансультавалася ў агенцтве мадэлей Blue Book, размешчаным у гасцініцы Ambassador у Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, пасля якога, у камандзе з кіраўніком агенцтва Blue Book Modeling Эммелайн Снайвли і фатографам Андрэ дэ Дьенеса, пачала набываць папулярнасць і вядомасць[18].

Кар'ера ў Галівудзе[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 1946 года яна атрымала прапанову заключыць кантракт на кінастудыі 20th Century Fox, куды яе бралі статысткай. На студыі ёй прапанавалі імёны Кэрал Лінд, Клэр Норман, Мэрылін Мілер, але ў выніку спыніліся на імя, пад якім яна пасля і стала знакамітай, — Мэрылін Манро. Прозвішча Манро — дзявочае прозвішча яе маці.

У кастрычніку 1948 года выйшаў у пракат фільм «Харысткі», створаны на кінастудыі Columbia Pictures. Гэта быў першы фільм, у якім Мэрылін гаварыла і спявала. Мэрылін Манро атрымлівае сямігадовы кантракт са студыяй 20th Century Fox і ролю ў фільме «Асфальтавыя джунглі».

Здымалася фільмах розных жанраў, пераважна ў камедыйных. Сярод найбольш вядомых фільмаў з яе ўдзелам меладрама «Ніягара» (1953), «Джэнтльмены аддаюць перавагу бландзінкам» (1953), вестэрн «Рака, адкуль не вяртаюцца» (1954), камедыі «Свёрб сёмага года» (1955), «Прынц і танцоўшчыца» (1957), «Некаторыя любяць больш гарачае» (у савецкім пракаце «У джазе толькі дзяўчаты», 1959), прычым апошняя стужка ў 2000 Амерыканскім інстытутам кінематаграфіі прызнана лепшай амерыканскай камедыяй усіх часоў. Дыяпазон яе драматычных магчымасцей асабліва раскрыўся ў фільмах «Аўтобусны прыпынак» (1956), «Непрыкаяныя» (1960).

У сакавіку 1954 года Мэрылін атрымала ўзнагароду «Самая папулярная актрыса». У студзені 1955 года Мэрылін абвясціла аб стварэнні ўласнай карпарацыі «Мэрылін Манро прадакшнс», у якой яна з'яўлялася прэзідэнтам і ўладальніцай кантрольнага пакета акцый.

8 сакавіка 1960 года Мэрылін Манро была ўдастоена зоркі на галівудскай «Алеі славы»[19].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Неўзабаве пасля першага вяселля Манро пачатку задумвацца аб сваёй кар'еры, якая пасля і разбурыла гэты шлюб. Пара развялася ў верасні 1946 года.

У студзені 1954 года яна выйшла замуж за бейсбаліста Джо Ды Маджыа. Як пасля аказалася, Ды Маджыа вар'яцка раўнаваў Мэрылін да ўсіх мужчын на свеце і часцяком падымаў на яе руку. На глебе рэўнасці яны і развяліся ў кастрычніку 1954 года. Аднак да канца свайго жыцця Джо любіў Мэрылін і толькі ён з усіх яе палюбоўнікаў прыйшоў на яе пахаванне. Менавіта Ды Маджыа ўсе наступныя гады працягваў апекаваць Мэрылін і стараўся аказваць маральную падтрымку ў яе кар'еры. Пасля вяселля з Ды Маджыа кінастудыя 20th Century Fox запрасіла яе зняцца ў мюзікле «Няма лепш бізнэсу, чым шоў-бізнэс».

Яшчэ ў 1950 годзе Мэрылін пазнаёмілася з драматургам Артурам Мілерам, але потым яны расталіся і зноў сустрэліся ў 1955 годзе. Да таго часу ён быў разведзены, і ад ранейшага шлюбу ў яго было двое дзяцей. Афіцыйна яны пажаніліся 29 чэрвеня 1956 года, а праз два дні пасля гэтага правялі яўрэйскую вясельную цырымонію (Артур быў яўрэем). Гэты шлюб аказаўся самым доўгім з усіх, бо дакладна вядома, што Манро заўсёды марыла пра разумнага мужчыну, які змог бы запоўніць яе прабелы ў адукацыі і стаць яе настаўнікам. Гэты шлюб быў не самым шчаслівым: яны пражылі разам чатыры з паловай гады і развяліся 20 студзеня 1961 года. Пазней стала вядома, што Артур праз некалькі тыдняў пасля вяселля зрабіў запіс у дзённіку, дзе казаў: «Мне здаецца, што яна малое дзіця, я яе ненавіджу!». Мэрылін ўбачыла гэты запіс і была шакаваная, пасля чаго яны з Артурам пасварыліся. Мэрылін заўсёды хацела мець дзяцей, пры кожным шлюбе яна спрабавала зацяжарыць, але ў яе гэта не атрымлівалася. Ад Артура яна зацяжарыла, але цяжарнасць апынулася пазаматкавай[20][21].

З Джэйн Расел 26 чэрвеня 1953 года.

У 1961 году Мэрылін пазнаёмілася з Джонам Кенэдзі, які пасля стаў прэзідэнтам ЗША. Хадзілі чуткі аб іх рамане, а таксама пра раман Мэрылін з яго братам Робертам Кенэдзі, да якога Мэрылін ставілася вельмі добра. Усе гэтыя чуткі доказаў не маюць.

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сведчання сяброўкі і сакратара Мэрылін Манро, Патрысіі Ньюкомб, Мэрылін беспаспяхова прасіла рэпарцёра, які браў у яе апошняе інтэрв'ю, каб ён скончыў артыкул пра яе яе выказваннем: «Тое, у чым сапраўды мае патрэбу свет, гэта рэальнае пачуццё сваяцтва. Усё: зоркі, рабочыя, негры, габрэі, арабы — мы ўсе браты. Калі ласка, не выстаўце мяне несур'ёзнай. Скончыце інтэрв'ю тым, у што я веру»[22].

Манро сябравала з афраамерыканскай джаз-спявачкай Элай Фіцджэральд і дапамагла той у яе кар'еры. Эла Фіцджэральд пазней распавядала: «Я па-сапраўднаму абавязаная Мэрылін Манро… гэта з-за яе я стала гуляць у „Mocambo“, вельмі папулярным начным клубе 50-х гадоў. Яна асабіста патэлефанавала ўладальніку клуба і сказала яму, што хоча, каб я была неадкладна прынятая, і калі ён зробіць гэта, яна брала б пярэдні столік (у гэтым клубе) кожную ноч. Яна сказала яму, — і гэта была праўда, з-за яе статусу суперзоркі, — што прэса будзе схадзіць з розуму. Гаспадар адказаў „так“, і Мэрылін была там, за столікам, кожны вечар. Прэса пайшла за борт. Пасля гэтага мне ніколі ўжо не даводзілася гуляць у невялікім джаз-клубе. Яна была незвычайнай жанчынай, трохі наперадзе свайго часу. І яна пра гэта не ведала»[23].

У Мексіцы ў 1962 годзе, яна была адкрыта звязана з амерыканцамі, якія былі вызначаны ў ФБР, як камуністы, такімі, як Фрэдэрык Вандэрбільт Філд. Дачка апошняга псіхіятра Манро, Джаана Грынсан, сказала, што Манро была «захоплена роўнымі правамі, правамі для чарнаскурых, правамі для бедных. Яна атаясамляла сябе з рабочымі»[24].

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Склеп Мэрылін Манро на Вествудскіх могілках

4 жніўня 1962 года, як вынікае з паказанняў хатняй прыслужніцы Мэрылін — Юніс Мюрэй, Манро, спасылаючыся на стомленасць, рана пайшла ў спальню, узяўшы з сабой тэлефон. Пасля шматлікія распавядалі, што размаўлялі з Мэрылін у яе апошнія гадзіны, але гэтыя сцвярджэнні ніякім чынам не пацвердзіліся (уключаючы знакамітую фразу «Развітайся за мяне з Пэт, з прэзідэнтам і з самім сабой, таму што ты слаўны хлопец», сказаную Піцеру Лоуфарду, паводле яго сцвярджэння, языком, што ледзь варочаўся)[25].

Праз некалькі гадзін, пасля паўночы, Юніс Мюрэй, устрывожаная тым, што з-пад дзвярэй Мэрылін прабіваецца святло, выйшаўшы ў сад і зазірнуўшы ў акно спальні, выявіла нежывое цела Манро, якое ляжала на ложку.

Устрывожыўшыся, Юніс Мюрэй патэлефанавала псіхіятра зоркі, доктару Ральфу Грынсану, і яе асабістаму лекару, доктару Хайману Энгелбергу. Грынсан прыбыў і выявіў цела Мэрылін. Праз некалькі хвілін з'явіўся Энгелберг, канстатавалі смерць. Яе прычынай, як паказала экспертыза, стала «вострае атручванне барбітуратамі, пераральная перадазіроўка». У паліцэйскай справаздачы было запісана: «Верагодна, самагубства».

Мэрылін Манро была знойдзеная мёртвай, з тэлефоннай трубкай у руцэ, у ноч з 4 на 5 жніўня 1962 года, ва ўласным доме ў Лос-анджэлескім раёне Брэнтвуд, па адрасу 12305 Fifth Helena Drive, Брэнтвуд, Каліфорнія. Каля ложка была пустая ўпакоўка ад снатворных пілюль. Чатырнаццаць іншых бурбалак ад лекаў і таблетак былі на начным століку. Манро не пакінула ніякіх перадсмяротных цыдулак. Цела было прынята ў моргу для выкрыцця, якое было выканана патолагаанатамам доктарам Цунэтомі Нагуці, пасля чаго было абвешчана, што Мэрылін Манро памерла ад перадазіроўкі снатворнага.

Адразу пасля смерці актрысы версія аб перадазаванні шырока абмяркоўвалася ў амерыканскім друку, выклікаўшы так званы «эфект Вертэра», у выніку чаго сотні амерыканцаў рушылі ўслед яе прыкладу[26].

Яе пахавалі ў сценах склепе 8 жніўня 1962 года на Вествудскіх могілках.

Рознае[правіць | правіць зыходнік]

Мэрылін Манро сказала «крылатыя» фразы «Не хвалявацца, а хваляваць», «Я люблю прыгожых мужчын! Але сярод нас іх вельмі мала… Вы можаце назваць імя прыгожага мужчыны? Радж Капур, Кларк Гейбл, Лоўрэнс Аліўе і ўсё, мабыць!», «Дайце дзяўчыне пару туфляў на шпільках і яна заваюе ўвесь свет!».

Фотаздымак Мэрылін Манро быў на вокладцы першага нумара часопіса «Playboy» ў 1953 годзе.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зорка Мэрылін Манро на «Алеі славы» ў Галівудзе

Мэрылін Манро прысвечаныя песні Лэдзі Гагі «Government Hooker» і «Dance in the Dark», Blue System «The Wind Cries (Who Killed Norma Jean)», Марка Эшлі «Marilyn's Dream», Фларана Мота «Marylin», Глена Данцыга «Who Killed Marylin» і Элтана Джона «Candle in the Wind», Джэйн Біркін «Norma Jean Baker», Нікі Мінаж «Marilyn Monroe», Ланы Дэль Рэй «Marilyn Monroe», Фарэла Уільямса «Marilyn Monroe».

У 2010 годзе на экраны выйшаў ролік «Coco Mademoiselle», у аснову сюжэту якога была пакладзена гісторыя рамантычных адносін Мэрылін і фатографа Дугласа Кіркланда.

19 чэрвені 2011 года знакамітая «ляцячая сукенка» Мэрылін Манро (вядомы кадр з кінастужкі «Сверб сёмага года») прададзена на таргах аўкцыённага дома «Profile in History» у Лос-Анджэлесе за 4,6 мільёна долараў[27].

15 ліпеня 2011 года ў Чыкага адкрыта 8-метровая скульптура «Мэрылін назаўжды» якая паказвае Манро ў момант, калі яна ў кінакамедыі «Сверб сёмага года», створанай у 1955 годзе, стаяла на вентыляцыйнай рашотцы на скрыжаванні 52-й вуліцы і Лексингтон-авеню ў Нью-Ёрку, а струмень паветра ўздымаў уверх яе сукенку. Скульптар — Сьцюарда Джонсан[28].

У 2011 годзе ў сусветны пракат выйшаў фільм «7 дзён і начэй з Мэрылін», ролю Манро ў якім выканала Мішэль Уільямс. Фільм распавядае аб праведзеным артысткай часу з Лоўрэнсам Аліўе ў працы над «Прынцам і танцоркай».

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з The Guardian, аб Манро напісана каля 300 кніг, дысертацый і інш.[29]. Першая і адзіная прыжыццёвая публікацыя была ў 1961 годзе — «Мэрылін Манро» біёграфа Морыса Золатава.

  • «Мэрылін Манро» Дональда Спота
  • «Тайнае жыццё Мэрылін Манро» Рэндзі Тарабарэлі
  • «Сімвал» Алвы Бэс
  • Грачев А. В. Мэрилин Монро, М., 1990. — 64 с., ил. — 150 000 экз.
  • Гомбо А. Мэрилин Монро: Блондинка на Манхэттене / Пер. с фр. Е. Головиной. М.: КоЛибри, Азбука-Аттикус, 2012. — 176 с., ил. — (Персона). — 4000 экз., ISBN 978-5-389-02857-9
  • В. Головской. Мэрилин Монро. Жизнь и смерть, М. : «Захаров», 2007, 2008
  • Мэрилин Монро: Страсть, рассказанная ею самой / Пер. с англ. Н. Павлищевой. — М.: Яуза-пресс, 2012. — 320 с. — (Уникальная автобиография женщины-эпохи). — 10000 экз., ISBN 978-5-9955-0429-0
  • Ренер С. Трагедия Мэрилин Монро / Пер. с фр. Л. Завьяловой. М.: Прогресс, 1970. — 230 с., ил.
  • Тараборелли Р. Мэрилин Монро: Тайная жизнь самой известной женщины в мире / Пер. с англ. А. Степановой. М.: Эксмо, 2012. — 608 с., 3000 экз., ISBN 978-5-699-56861-1
  • Чеботарь С. А., Вульф В. Я. Мэрилин Монро. Немеркнущая «звезда». М.: Яуза, Эксмо, 2013. — 160 с. — (Виталий Вульф о великих женщинах XX века). 5000 экз., ISBN 978-5-699-61059-4
  • «Роковые женщины от Клеопатры до Мэрилин Монро» (Вечное сияние женственности) Виталий Вульф, Серафима Чеботарь. 2013

Зноскі

  1. Marilyn Monroe Biography
  2. birth certificate — 1926.
  3. 3,0 3,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118583549 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118583549 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Marilyn Monroe // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад.: Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  8. Мэрилин Монро. Жизнь в мире мужчин\Софья Бенуа.- М.:Алгоритм, 2012. — 12
  9. AP. Mortensen's Death and documents , New York Times (February 13, 1981). Праверана 2 сакавіка 2010.
  10. Статья «Мэрилин Монро: Взлёты и падения» на сайте «Женские штучки».
  11. Мэрилин Монро. Немеркнувшая «звезда» \ Виталий Вульф, Серафима Чеботарь. — М.: Яуза : Эксмо, 2013. — с.34
  12. Мэрилин Монро \Анна Плантажене; пер. с фр. и вступ.ст. Е. В. Колодочкиной. — М.: Молодая гвардия; Палимпсест, 2011. — 265(7) с.: ил. — (Жизнь замечательных людей: Малая серия: сер.биогр.;вып.14). — 53
  13. 13,0 13,1 Мэрилин Монро \Анна Плантажене; пер. с фр. и вступ.ст. Е. В. Колодочкиной. — М.: Молодая гвардия; Палимпсест, 2011. — 265(7) с.: ил. — (Жизнь замечательных людей: Малая серия: сер.биогр.;вып.14). — 54-56
  14. Мэрилин Монро \Анна Плантажене; пер. с фр. и вступ.ст. Е. В. Колодочкиной. — М.: Молодая гвардия; Палимпсест, 2011. — 265(7) с.: ил. — (Жизнь замечательных людей: Малая серия: сер.биогр.;вып.14). — 57, 65
  15. McLellan, Dennis. James Dougherty, 84; Was Married to Marilyn Monroe Before She Became a Star , Los Angeles Times (August 18, 2005). Праверана 13 мая 2011.
  16. "Personal Letter from a 16-Year Old Marilyn Monroe Sells for $52,460 at Bonhams & Butterfields". artdaily.org (20 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 7 мая 2011.
  17. The Radioplane Target Drone.
  18. Мэрилин Монро. Немеркнувшая «звезда» \ Виталий Вульф, Серафима Чеботарь. — М.: Яуза : Эксмо, 2013. — с.48
  19. Marilyn Monroe. Walk of Fame. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 14 жніўня 2012.
  20. "Marilyn Monroe: Still Life". PBS (19 ліпеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 8 мая 2011.
  21. "Tony Curtis: 'Marilyn Monroe miscarried my baby'". The Telegraph (7 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 8 мая 2011.
  22. Marilyn Monroe - Still Life | American Masters. PBS (19 ліпеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 6 верасня 2012.
  23. The Official Web Site of Ella Fitzgerald. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 6 верасня 2012.
  24. Marilyn Monroe | Reader's Digest Version. Rd.com. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 6 верасня 2012.
  25. Мэрилин Монро \Анна Плантажене; пер. с фр. и вступ.ст. Е. В. Колодочкиной. — М.: Молодая гвардия; Палимпсест, 2011. — 265(7) с.: ил. — (Жизнь замечательных людей: Малая серия: сер.биогр.;вып.14). — 96-97
  26. Причины самоубийств
  27. «Улетающее» платье Мэрилин Монро продано за $4,6 млн
  28. В Чикаго появилась огромная скульптура Мэрилин Монро: каждый может заглянуть ей под платье
  29. Happy birthday, Marilyn. guardian.co.uk (29 мая 2001). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 6 верасня 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Манро // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
  • Манро Мэрылін // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад.: Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Беленький И., Мэрилин. — М., 1993. (руск.) 
  • Грачев А., Мэрилин Монро. — М., 1991. (руск.) 
  • Разлогов К., Мэрилин Монро. — М., 1991. (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]