Мэры Астар
| Мэры Астар | |
|---|---|
| англ.: Mary Astor | |
| | |
| Дата нараджэння | 3 мая 1906[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 верасня 1987[1][2][…] (81 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Otto Ludwig Wilhelm Langhanke[d][3] |
| Маці | Helen Vasconcelles[d][3] |
| Муж | Kenneth Hawks[d][4], Franklyn Thorpe[d][4], Manuel del Campo[d][4] і Thomas G. Wheelock[d][4] |
| Дзеці | Marylyn Thorpe[d] і Anthony Paul del Campo[d] |
| Месца працы | |
| Прафесія | раманіст, тэатральная актрыса, кінаактрыса, тэлеактрыса, пісьменніца, актрыса |
| Узнагароды |
зорка на галівудскай «Алеі славы» (8 лютага 1960) |
| IMDb | ID 0000802 |
Мэры Астар (англ.: Mary Astor, сапраўднае імя Люсіль Васканселас Лангханке (англ.: Lucile Vasconcellos Langhanke), 3 мая 1906 — 25 верасня 1987) — амерыканская актрыса. Найбольш вядомая па ролі Брыджыт О’Шонесі ў фільме «Мальтыйскі сокал» (1941).
Астар пачала скар’еру ў кіно падлеткам, у нямых фільмах 1920-х гадоў. Неўзабаве яна перайшла ў гукавое кіно, аднак яе кар’ера была амаль разбурана з-за скандалаў у сярэдзіне 1930-х гадоў. Бацькі Астар падалі на яе ў суд, пазней яна была абвінавачаная ў шлюбнай нявернасці, а таксама была вымушана ўступіць у барацьбу з былым мужам за апеку над дачкой. Пераадолеўшы ўсе гэтыя цяжкасці ў сваім асабістым жыцці, Астар працягнула сваю паспяховую кар’еру ў кіно, у канчатковым рахунку атрымаўшы прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога плана (Сандра Ковак у фільме «Вялікая хлусня»). Яна падпісала сямігадовы кантракт з Metro-Goldwyn-Mayer і працягвала здымацца ў кіно і на тэлебачанні, а таксама з’яўляцца на сцэне ажно да свайго завяршэння кар’еры ў 1964 годзе.
Астор таксама вядома як аўтар пяці раманаў. Яе аўтабіяграфія стала бэстсэлерам, як і яе апошняя кніга «Жыццё ў кіно» (1969), якую яна напісала пра сваю кар’еру.
Зноскі
- ↑ а б Mary Astor // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Mary Astor // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б в г (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.