Мэры Куант
| Мэры Куант | |
|---|---|
| англ.: Dame Barbara Mary Quant | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | Barbara Mary Quant[1] |
| Род дзейнасці | мадэльер |
| Дата нараджэння | 11 лютага 1930[2][3][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 красавіка 2023[4][1] (93 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Jack Quant[d][6] |
| Муж | Alexander Plunket Greene[d] |
| Дзеці | Orlando Plunket Greene[d] |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Сайт | maryquant.co.uk (англ.) |
Мэры Куант (англ.: Mary Quant; 11 лютага 1930, Блэкхіт — 13 красавіка 2023, Сурэй) — брытанскі дызайнер, мадэльер адзення. Стваральніца міні-спадніц.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 11 лютага 1930 года ў валійскай сям’і ў Лондане, скончыла мастацкі каледж Голдсміта (англ.: Goldsmith's College of Art).
У лістападзе 1955 года разам з будучым мужам, Аляксандрам Планкетам Грынам, і сябрам, Арчы Мак-Нэйрам, адкрыла ў Чэлсі буцік «Базар» (англ.: Bazaar), дзе прадставіла стыль адзення, які адпавядае моладзевай вулічнай модзе 1960-х. Тым часам робіцца папулярнай ідэя фемінізму: жаноцкасць у класічным разуменні выходзіць з моды (у тым ліку і так званыя «пышныя формы»). Узамен прыходзіць мода на доўгія худыя ногі, і на фоне гэтага Мэры Куант кароціць спадніцу. Прыдумляе вобразы «Лаліта» і «Школьніца». Непрактычныя маленькія сумачкі замяняе на заплечнікі з доўгімі рамянямі. Менавіта з яе падачы ў моду ўваходзяць топ, аблягаючыя рознакаляровыя штаны, замшавае адзенне, туфлі на платформах, простыя кароткія стрыжкі і яркая касметыка.
Акрамя таго, Мэры Куант прыпісваюць стварэнне хуліганскага іміджу The Rolling Stones, якія зрабіліся як бы антыподам чысценькіх і прычэсаных The Beatles. Адна з першых пачала выкарыстоўваць новыя сінтэтычныя матэрыялы.
У 1962 годзе Куант стварыла калекцыю з міні-спадніцамі, а да 1966 года працавала з шаснаццаццю рознымі фірмамі. У тым жа годзе атрымала Ордэн Брытанскай імперыі.
У 1970—1980-х Куант працавала над лініямі касметыкі і тавараў для дома.
У 1988 годзе распрацавала ўнутраны дызайн аўтамабіля «Міні».
Зноскі
- 1 2 3 https://www.biography.com/fashion-designer/mary-quant
- ↑ The Guardian — United Kingdom, London: Guardian News and Media Ltd., 1821. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077 Праверана 13 красавіка 2023.
- ↑ The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331 Праверана 13 красавіка 2023.
- 1 2 https://www.lesoir.be/507123/article/2023-04-13/la-styliste-britannique-mary-quant-qui-popularise-la-mini-jupe-est-decedee
- ↑ http://www.nytimes.com/2004/02/17/news/17iht-rvintage.html
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- 1 2 Mary Quant: Mother of the Miniskirt — 2023. Праверана 9 жніўня 2026.