Мэцью Мак-Грат
Мэцью Мак-Грат | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
18 снежня 1877[1] |
Памёр |
29 студзеня 1941 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 182 см |
Вага | 115 кг |
![]() |
Мэцью Джон «Мэт» Мак-Грат (англ.: Matthew John "Matt" McGrath; 18 снежня 1877, Ніна, Ірландыя — 29 студзеня 1941, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі лёгкаатлет ірландскага паходжання, чэмпіён і сярэбраны прызёр летніх Алімпійскіх гульняў.
Мэт Мак-Грат нарадзіўся 18 снежня 1878 года ў Ірландыі і пазней іміграваў у ЗША. Усталяваўшы неафіцыйны рэкорд свету ў кіданні молата ў 1907 годзе, ён удзельнічаў на наступны год у Алімпіядзе ў Лондане і заняў у гэтай дысцыпліне другое месца, прайграўшы трохкратнаму чэмпіёну Джону Флэнэгену. Таксама ён спаборнічаў у перацягванні ліны, але яго каманда прайграла ўжо ў чвэрцьфінале.
На наступных Гульнях 1912 года ў Стакгольме Мак-Грат стаў чэмпіёнам, усталяваўшы пры гэтым новы алімпійскі рэкорд, які трымаўся 24 гады. На сваёй апошняй Алімпіядзе ў Парыжы 46-гадовы Мак-Грат зноў заняў другое месца. Акрамя дасягненняў на Гульнях, ён таксама шматразовы чэмпіён ЗША.
Пасля завяршэння сваёй спартыўнай кар’еры Мак-Грат стаў паліцэйскім. Ён памёр 29 студзеня 1941 года і быў уключаны ў Амерыканскую лёгкаатлетычную залу славы ў 2006 годзе.
Зноскі
- ↑ Olympics at Sports-Reference.com
- Нарадзіліся 18 снежня
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Манстэры
- Памерлі 29 студзеня
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Кідальнікі молата ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1908 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года
- Перацягвальнікі ліны на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 года
- Імігравалі ў ЗША з Ірландыі