Мюнстэр 42
Выгляд
| Мюнстэр 42 ням.: Fernmeldeturm Münster 42 | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне |
|
| Будаўніцтва | 1985—1986 |
| Прызначэнне | Тэлекамунікацыі |
| Матэрыялы | бетон |
| Вышыня па шпілі | 222,5 м |
| Вышыня па даху | 207,5 м |
| Заказчык | Deutsche Bundespost[d] |
| Уласнік | Deutsche Funkturm GmbH |
| Архітэктар |
Герхард Крайзель Гюнтэр Мюлер |
| SkyscraperPage | 2090 |
Мюнстэр 42 (ням.: Fernmeldeturm Münster 42) — жалезабетонная тэлевізійная і радыёвяшчальная вежа, размешчаная ў горадзе Мюнстэр (федэральная зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія). Выкарыстоўваецца для размяшчэння антэн аналагавага тэлебачання, антэн DVB-T, радыёслужбаў УКХ-дыяпазону. Таксама вежа служыць для забеспячэння радыёрэлейнай сувязі ў рэгіёне Мюнстэр-Білефельд-Швертэ-Хальтэрн-ам-Зэе.
Вежа «Мюнстэр 42» з'яўляецца дакладнай копіяй тэлевізійнай вежы ў Кіле (de:Fernmeldeturm Kiel), пабудаванай у 1975 годзе па праекце архітэктараў Герхарда Крайзеля (ням.: Gerhard Kreisel) і Гюнтэра Мюлера (ням.: Günter H. Müller).
Тэхнічныя характарыстыкі[1][2]
[правіць | правіць зыходнік]
- Вышыня антэны — 222,50 м
- Вышыня даху — 207,5 м
- Вышыня ніжняга пункта «кошыка» — 108 м
- Дыяметр «кошыка» (у верхняй частцы) — 40,12 м
- Дыяметр ніжняй платформы — 24,96 м
- Дыяметр сярэдняй платформы — 21,96 м
- Дыяметр верхняй платформы — 18,96 м
- Дыяметр «ствала» ў ніжняй частцы — 13,5 м
- Дыяметр «ствала» ў верхняй частцы — 2 м
- Таўшчыня сценкі «ствала» — 0,8 м
- Агульная вага — 14000 т
- Глыбіня залажэння падмурка — 8,3 м
- Дыяметр падмурка — 22,0 м
- Маса падмурка — 3500 т
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка вежы «Мюнстэр 42» на International Database and Gallery of Structures (англ.)
- Дыяграма тэлевеж у Германіі на SkyscraperPage
- Замена антэны на вежы Colonius Архівавана 16 мая 2012. (ням.)