Мюнхенская рэзідэнцыя
| Палац | |
| Мюнхенская рэзідэнцыя | |
|---|---|
| Münchner Residenz | |
| Галоўны фасад рэзідэнцыі | |
| 48°08′28″ пн. ш. 11°34′41″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мюнхен |
| Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
| Дата заснавання | 1385 |
| Сайт | residenz-muenchen.de |

Мюнхенская рэзідэнцыя (ням.: Münchner Residenz) — комплекс збудаванняў у цэнтры Мюнхена, гістарычная рэзідэнцыя герцагаў, курфюрстаў і каралёў Баварыі з дынастыі Вітэльсбахаў.
Комплекс складаецца з будынкі ад Сярэднявечча да XIX стагоддзя. У іх знайшлі адлюстраванне ўсе мастацкія стылі і схільнасці гэтых гадоў — рэнесанс, барока, ракако, класіцызм. Рэзідэнцыя складаецца з 10 двароў, музей складаецца з 130 зал.
Падчас Другой сусветнай вайны палац значна пацярпеў (аднак значная частка ўнутранага убрання палаца была эвакуявана пасля першых бамбардзіровак) і быў рэканструяваны ў першыя дзесяцігоддзі пасля заканчэння вайны.
Сёння памяшканні палаца выкарыстоўваюцца для прыёмаў, канцэртаў, у іх размешчаны некалькі музеяў, Баварская акадэмія навук.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Галерэя прыгажунь
- Хофбург — аналагічны палацавы комплекс у Вене
