Мюрыц
Выгляд
| Мюрыц | |
|---|---|
| ням.: Müritz | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 62,1 м |
| Даўжыня | 17,8 км |
| Шырыня | 9,9 км |
| Плошча | 117 км² |
| Аб’ём | 0,737 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 31 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | больш за 663[1] км² |
| Упадаюць | Эльдэ |
| Выцякаюць | Эльдэ |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Мекленбург-Пярэдняя Памеранія |
Мю́рыц (ням.: Müritz) — возера ў Германіі, самае вялікае ў Мекленбургскім паазер'і.
Плошча паверхні 117 км². Глыбіня да 33 м. Плошча вадазбору больш за 663[1] км². Катлавіна ледавіковага паходжання. Размешчана паміж градамі марэн, злучана пратокамі з суседнімі азёрамі (Плаўэр-Зэ і інш.). Сцёк у раку Эльдэ. Суднаходства, рыбалоўства. Арніталагічны запаведнік (заснаваны ў 1931 годзе) — месца гнездавання жураўлёў, лебедзя-шыпуна, арлана-белахвоста, скапы. На паўночным беразе — горад Варэн.
Зноскі
- ↑ а б Dokumentation von Zustand und Entwicklung der wichtigsten Seen Deutschlands Архівавана 27 лістапада 2015. (ням.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 63.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Dokumentation von Zustand und Entwicklung der wichtigsten Seen Deutschlands Архівавана 27 лістапада 2015. (ням.)
- Müritz-Nationalpark (ням.)
- Lake Müritz // Encyclopædia Britannica (англ.)
