Мюрэй Перая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мюрэй Перая
англ.: Murray Perahia
Род дзейнасці дырыжор, піяніст
Дата нараджэння 19 красавіка 1947(1947-04-19)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт murrayperahia.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мюрэй Перая (англ.: Murray Perahia, першапачаткова Майшэ Пера́я — англ.: Moishe Perahia; нар. 19 красавіка 1947, Нью-Ёрк) — амерыканскі піяніст сефардскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мюрэй Мойшэ Перая (Перах’я) нарадзіўся ў Бронксе ў яўрэйскай сям’і выхадцаў з Фесалонік; яго родная мова — ладзіна. Яго бацька эмігрыраваў у ЗША ў 1935 годзе, а большая частка сям’і загінула ў выніку генацыду яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны.

Пачаў іграць на фартэпіяна з чатырох гадоў, але да сістэматычных заняткаў пачаў толькі ў 15-гадовым узросце. У 17 гадоў паступіў у Манэс-каледж, дзе вучыўся ў Мячыслава Харшоўскага. Перая таксама займаўся ў летняй музычнай школе Марлбара ў Рудольфа Сёркіна. У 1972 г. Перая выйграў Лідскі міжнародны конкурс піяністаў, прычым яго перамога была настолькі прадказальная, што іншыя амерыканскія піяністы, даведаўшыся пра яго ўдзел, адклікалі свае заяўкі. З гэтага часу пачынаецца бліскучая гастрольная кар’ера Пераі: у наступным годзе ён удзельнічаў у Олдбарскім фестывалі класічнай музыкі, які праводзіўся Бенджамінам Брытэнам і Пітэрам Пірсам (пазней, у 1981—1989 гг., Перая быў адным з мастацкіх кіраўнікоў). У 1975 г. Мюрэй Перая стаў (разам з віяланчэлістам Лінам Харэлам) першым лаўрэатам новаустановенай Прэміі Эверы Фішэра за выбітны ўклад у амерыканскую акадэмічную музыку.

У дыскаграфіі Перайі пераважаюць творы Моцарта, Баха, Бетховена, Шапэна, Шумана, Брамса. Адмысловую вядомасць набыў ажыццёўлены ім запіс усіх канцэртаў Моцарта для фартэпіяна з аркестрам, дзе Перая не толькі саліраваў, але і дырыжыраваў з-за фартэпіяна Аннглійскім камерным аркестрам. Акрамя сольнай кар’еры, Перая таксама ахвотна граў у ансамблі — у прыватнасці, з квартэтам Гварнеры і Будапешцкім квартэтам.

Майстэрства Пераі тройчы было адзначана прэміяй Грэмі: двойчы ў намінацыі «Лепшае інструментальнае сола» («Англійскія сюіты» Баха ў 1999 г. і эцюды Шапэна ў 2003 г.) і адзін раз у намінацыі «Лепшы камерны ансамбль» (Саната для дзвюх фартэпіянаў) ударных Бэлы Бартака, 1989, разам з перкусіяністамі Эвелін Глені і Дэвідам Коркхілам і знакамітым дырыжорам Георгам Шолці, які ў дадзеным выпадку выступіў у якасці піяніста). Уведзены ў Залу славы часопіса Gramophone. Ганаровы доктар музыкі Оксфарда (2013).

У 2016 годзе, пасля 43 гадоў на Sony/Columbia/CBS Records, Перая падпісаў новы эксклюзіўны кантракт з Deutsche Grammophon, дзе ён дэбютаваў падвойным альбомам Французскіх сюіт Баха.

Зноскі

  1. Murray Perahia // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Murray Perahia // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]