Мядзвежына (прадмесце)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мядзве́жына, Мядзве́жынскае прадмесце — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў заходняй частцы горада, на паўночны захад ад Лютэранскіх могілак. Часта месцічы блыталі гэты раён з Тучынкай.

На поўначы ад Мядвежына месціцца Тучынка, на паўднёвым захадзе — Пляшчанка, на поўдні — Грушаўка[1][2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Малое Мядзьведжына, 1941—1944 гг.

У гістарычных дакументах мясцовасць згадваецца пад назвай Мядзведжы Лог. У 1759 годзе сустракаюцца звесткі пра «цагельню на Мядзвежыне», якая належала менскаму манастыру Святых Пятра і Паўла[3].

Калісьці ў ваколіцах Менска існавала некалькі вёсак, фальваркаў і хутар, што мелі назву Мядзвежына (Нядзвежына). Адна з вёсак знаходзілася на тэрыторыі сучаснага жылога раёну па вуліцы Адоеўскага і ў 1959 годзе была ўключаная ў межы горада, іншая — на рагу вуліцы Харкаўскай і праспекта Пушкіна. Таксама існавала Малое Мядзвежына (сквер каля вуліцы Волаха) і Вялікае Мядзвежына (вёска захавалася каля вуліцы Панамарэнкі). Хутар Мядзвежына быў размешчаны ў раёне вуліцы Карла Лібкнехта, Волаха і Харкаўскай, каля Лютэранскіх могілак[4].

Паводле беларускага падарожніка і краязнаўца Паўла Шпілеўскага ў сярэдзіне XIX ст. хутар Мядзвежына быў адметны «сваімі гарыстымі палямі, між якіх прыкметны дзве глыбокія даліны, падзеленыя ручаямі і ўпрыгожаныя квяцістымі травамі, што даюць добрае лугавое сена»[5].

У пачатку XX ст. Мядзвежына ўваходзіла ў чацвёртую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Ковенская, Малалютэранская (Лібкнехта), Дамашэўская (Волаха), што падыходзіла да фальварка Дамашэўка Гераніма Дамашэвіча, і Страёвая вуліцы[1][6].

На пасяджэнні 6 мая 2009 годзе Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц і іншых частак Мінска прыняла рашэнне па наданні безыменнаму скверу ў межах вул. Купрыянава — жылая забудова — вул. Волаха назвы «Маламядзвежынскі»[7]. Назва Мядзвежына і цяпер замацавана за жылым раёнам (адсунутым на захад ад гістарычнага), таксама ў Мінску ёсць аднайменная вуліца, завулак і Маламядзвежынскі сквер.

Старыя адрасы[правіць | правіць зыходнік]

  • Лютэранская. Мылаварны завод Ш. І. Данішэўскага. Дзейнічаў з 1895 годзе. У 1904 на яго базе была створаная «Суполка парфумавай фабрыкі „Вікторыя“», прадстаўніцтвы якой дзейнічалі ў Рызе, Пецярбургу, Маскве, Кацярынаслаўлі. Завод месціўся паблізу Лютэранскіх могілак, цяпер гэта раён вуліцы Волаха. У 1920-я гады ў тым будынку месціўся анатамічны тэатр БДУ (да 1928 года, калі быў узведзены адмысловы корпус БДУ)[8].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 196—197
  2. «Формирование территории г. Минска (1800—2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 550—551
  3. Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
  4. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 231
  5. Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 1992. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 468
  6. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінску ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
  7. У Мінску з'явіліся скверы «Траецкая гара», «Старосцінская слабада» і Лютэранскі // Наша Ніва, 14 мая 2009
  8. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]