Мядзвежыя астравы
Мядзвежыя астравы | |
---|---|
рус. Медвежьи острова | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 6 |
Найбуйнейшы востраў | Крастоўскі |
Агульная плошча | каля 60 км² |
Найвышэйшы пункт | 273 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
70°40′ пн. ш. 162°43′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Усходне-Сібірскае мора |
Краіна | |
![]() |
Мядзве́жыя астравы (руск.: Медвежьи острова) — архіпелаг з 6 астравоў у Паўночным Ледавітым акіяне, ва Усходне-Сібірскім моры. Уваходзяць у склад Якуціі (Расія).
Архіпелаг знаходзіцца ў напрамку на поўнач ад вусця ракі Калыма. У склад архіпелага ўваходзяць астравы Крастоўскі, Лявонцьева, Чатырохсталбавы, Пушкарова, Лысава, Андрэева. Агульная плошча каля 60 км². Вышыні да 273 м. Найвышэйшая кропка на востраве Крастоўскі. Астравы складзеныя з гранітаў і гліністых сланцаў.
На астравах пераважае арктычная тундравая расліннасць. Растуць імхі, ягель, жорсткія травы. У паўночна-ўсходняй частцы сустракаецца выкідны лес (плаўнік), складаючыся з піхты, лістоўніцы, таполі[1]. Жывёльны свет прадстаўлены дзікімі аленямі, мышамі і заходзячымі з мацерыка белымі мядзведзямі, ваўкамі, лісамі[1]. На архіпелагу знойдзены родавыя бярлогі белых мядзведзяў[2].
Гісторыя адкрыцця і даследавання[правіць | правіць зыходнік]
Астравы ўпершыню наведаў казак Якаў Пермякоў у 1710 годзе. У 1740 годзе Д. Я. Лапцеў дасягнуў Крастоўскага вострава і даў яму назву востраў святога Антонія. У 1769 годзе прапаршчыкі геадэзіі І. Лявонцьеў, І. Лысаў і А. Пушкароў зрабілі дастаткова дакладную карту астравоў[1]. У 1821 годзе астравы наведваў Ф. П. Урангель(руск.) бел., а ў красавіку 1870 года экспедыцыя К. Ноймана (ням.: Karl Johann Heinrich Neumann)[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — C. 64.