Мядзвяная падзь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Падзь» як прычына для сімбіёзу: тля вырабляе «падзь» для мурашак, якія ахоўваюць тлей ад ворагаў

Мядзвяная падзь або падзь — салодкая вадкасць, якая вылучаецца тлямі, чарвяцамі і іншымі насякомымі, якія харчуюцца сокам раслін[1]. З’яўляецца на лісці дрэў і кустоў, часам драбнюткімі кроплямі падае на зямлю.

Яна змяшчае ў сваім складзе вялікую колькасць дэкстрыну, камедзі і некаторых відаў цукру, значна адрозніваюцца ад трысняговага цукру (напрыклад, маніт, мелітоза).

У пчалярстве[правіць | правіць зыходнік]

Пчолы, акрамя нектару, часам збіраюць з раслін падь. У выніку перапрацоўкі пчоламі падзі і мядзвянай расы атрымліваецца падзевы мёд. У сярэднім ён змяшчае 37 % фруктозы, 31 % глюкозы, 1-16 % цукрозы, 3 % бялка, 11 % дэкстрынаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Падь // Естествознание. Энциклопедический словарь / Составитель: Владимир Шолле. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2003. — ISBN 5-7107-7315-8.
  • Медвяная роса // Сельско-хозяйственный энциклопедический словарь / Главный редактор: В. К. Месяц. — М.: Советская энциклопедия, 1989.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.