Мядзельскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мядзельскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мядзельскі раён
Уключае 45 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мядзел (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
26 снежня 1995
Дата скасавання 17 лістапада 1959
Насельніцтва (2009) 1 735
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1797
Паштовыя індэксы 222380
Код аўтам. нумароў 5

Мя́дзельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Мядзел (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мядзел. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Баярскага, Някасецкага і Лук’янавіцкага сельсаветаў[1]. 15 лістапада 1957 года ў склад Дзягільскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты: Бялявіна, Кухальскія, Някасецк, Студзяніца[2]. 17 лістапада 1959 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Мядзельскага пассавета[3].

З 20 студзеня 1960 года Мядзельскі пассавет у складзе Мінскай вобласці. 26 снежня 1995 года з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падапардкаванні Мядзельскага пассавета, утвораны Мядзельскі сельсавет з цэнтрам у гарадскім пасёлку Мядзел. Станам на 1997 год у склад Мядзельскага сельсавета ўваходзілі 25 вёсак і 1 хутар. 18 лістапада 1998 года Мядзел атрымаў статус горада. 29 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лацвянскага сельсавета (20 населеных пунктаў: Воргі, Гарані, Кабайлы, Кямсы, Лапосі, Лотва, Маўчанкі, Маўчаны, Мікіткі, Міхалі, Пярэградзь, Радзькі, Ражкі, Расохі, Садоўшчына, Селькава, Цімошкаўшчына, Чалеі, Чарняты і Шалкоўшчына)[4]. 10 лістапада 2016 года скасаваны вёскі Гарані і Садоўшчына[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1735 чалавек[6], з іх 92,9 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 0,7 % — палякі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Мядзель Мядзельскага раёна Маладзечанскай вобласці ў гарадскі пасёлак ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  4. Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района
  5. Решение Мядельского районного Совета депутатов от 10 ноября 2016 г. № 115 Об упразднении деревень Гарани и Садовщина Мядельского сельсовета Мядельского района Минской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.