Мядзел (возера)
Мядзел | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 159,7 м |
Даўжыня | 6,3 км |
Шырыня | 4 км |
Плошча | 16,2 км² |
Аб’ём | 0,102 км³ |
Найбольшая глыбіня | 24,6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,25[1] ‰ |
Празрыстасць | больш за 3[1] м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 89,2 км² |
Упадаюць | 6 ручаёў |
Выцякаюць | Мядзелка |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Мядзел — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Мядзелка (выцякае з возера), за 4 км на поўнач ад горада Мядзел у межах Нацыянальнага парка «Нарачанскі».
Плошча паверхні 16,2 км². Найбольшая глыбіня 24,6 м. Даўжыня 6,3 км. Найбольшая шырыня 4 км. Даўжыня берагавой лініі 30,92 км. Аб′ём вады 102 млн. м³. Плошча вадазбору 89,2 км². Схілы катлавіны вышынёй 15—20 м, у верхняй частцы разараныя, у ніжняй параслі хмызняком. 3 паўднёвага-ўсходу да возера прымыкае лес. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, участкамі на поўдні і ўсходзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Пойма шырынёй да 250 м, вакол заліваў забалочаная. Дно да глыбіні 2—2,5 м пясчанае, ніжэй выслана апясчаненымі адкладамі і сапрапелямі. На возеры 8[1] астравоў агульнай плошчай 0,24 км² (найбольшыя Замак, Бярозава, Кульчына, Селішча, Уклеева, Круглова, Гарадок)[2]. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,5—2 м, падводная — да 6 м. Моцна зарастаюць залівы. Упадаюць 6 ручаёў.
У возеры водзяцца акунь, шчупак, плотка, лешч, язь, лінь, краснапёрка, мянтуз, судак, сом і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ а б в Возера Мядзел Архівавана 16 жніўня 2011.
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8, 38. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8, 38. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Возера Мядзел Архівавана 16 жніўня 2011.