Мяжанскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мяжанскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Мяжа
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 8 ліпеня 1931

Мяжа́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 1924—1931 гадах.

Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў Віцебскай акрузе (да 26 ліпеня 1930 года). Цэнтр — вёска Мяжа. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Вышадскі, Вярэцкі, Газьбенскі (Газьбянскі), Зайкаўскі, Мяжанскі, Палоўскі, Паташненскі (Паташнянскі), Рудненскі (Руднянскі), Шабраўскі. Мяжанскі раён скасаваны 8 ліпеня 1931 года, Палоўскі і Шабраўскі сельсаветы перададзены ў склад Суражскага раёна, Вышадскі, Вярэцкі, Газьбенскі, Зайкаўскі, Мяжанскі, Паташнянскі, Руднянскі сельсаветы — у склад Гарадоцкага раёна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]