Мяжанскі сельсавет (Браслаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мяжанскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Браслаўскі раён
Уключае 69 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мяжаны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 566
Плошча
  • 204,16 км²[1]
Код аўтам. нумароў 2

Мяжа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Мяжаны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карасінскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 8 красавіка 2004 года Мяжанскаму сельсавету былі перададзеныя 43 населеныя пункты скасаванага Зарачскага сельсавета (Асінаўка, Баярунішкі, Бужаны, Бяляны, Вярбоўка, Гусароўшчына, Дудзішкі, Ельна, Емяльянішкі, Жвірблі, Жвірыні, Заеленцы, Зазоны, Запруддзе, Зарачча, Злота, Зыбкі, Іланцы, Кавалішкі, Каленкішкі, Коханішкі, Краснасельцы, Крукі, Майшулі, Мар’янполле, Міхалішкі, Мякяны, Надбярэжжа, Павялішкі, Пляўшкеты, Пузыры, Пустошка, Пучкінішкі, Пушкарышкі, Пятроўшчына, Раткуны, Рожава, Свілюкі, Струста, Урбаны, Усяны, Шавялішкі, Юцішкі)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1566 чалавек[4], з іх 65,3 % — беларусы, 19,0 % — рускія, 13,9 % — палякі[5].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://braslav.vitebsk-region.gov.by/dfiles/000126_388044_.doc
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.