Граніца па Одэры — Найсэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мяжа па Одэры-Нейсе)
Змена граніц Польшчы пасля Другой сусветнай вайны

Грані́ца па О́дэры — На́йсэ (ням.: Oder-Neiße-Grenze, польск.: Granica na Odrze i Nysie Łużyckiej) — сучасная граніца паміж Германіяй (ФРГ і ГДР) і Польшчай (ПНР).

Лінія граніцы праходзіць па рэках Одэр (Одра) і Найсэ (Ныса Лужыцкая), але каля Балтыйскага мора адхіляецца на захад, каб ахапіць горад Шчэцін.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Граніца была ўсталявана пасля Другой сусветнай вайны (хоць яна прыкладна адпавядае заходняй граніцы Польшчы ў XI стагоддзі). Галоўнай прычынай зруху граніцы на захад было імкненне Англіі і Савецкага Саюза кампенсаваць Польшчы тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны (так званыя Усходнія Крэсы), адрынутыя ў яе ў 1939 годзе. Польскі ўрад у эміграцыі быў супраць пераносу граніцы, але не меў ніякіх магчымасцей перашкодзіць гэтаму.

Германская Дэмакратычная Рэспубліка Згажэлецкім дагаворам з Польшчай прызнала граніцу па Одэры — Найсэ ў 1950 годзе.

Заходняя Германія прызнала гэту граніцу толькі ў 1970 годзе — у адпаведнасці з дагаворам паміж ФРГ і СССР ад 12 жніўня 1970 года і дагаворам аб асновах нармалізацыі ўзаемных адносін паміж ФРГ і ПНР ад 7 снежня 1970 года[1].

Гульня з запалкамі[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі канферэнцыі ў Тэгеране ў 1943 годзе былі адзіныя ў меркаванні, што паваенная Польшча павінна атрымаць кампенсацыю ў выглядзе набыцця часткі Сілезіі і Усходняй Прусіі. Тэрытарыяльнае пытанне канчаткова вырашыў Чэрчыль, выклаўшы на карту Усходняй Еўропы тры запалкі. Дзве з іх ён паклаў паралельна граніцам даваеннай Польшчы, а трэцяй — па «Лініі Керзана», якую І. В. Сталін лічыў сапраўднай польска-ўкраінскай граніцай. Затым Чэрчыль узяў крайнюю (усходнюю) запалку і пераклаў яе на захад, на такую ж адлегласць ад заходняй граніцы Польшчы, як ад «Лініі Керзана», ужо ўздоўж лініі Одэр-Найсэ. Такі просты прыём быў ухвалены ўсімі ўдзельнікамі, паколькі СССР як правапераемнік Расійскай імперыі атрымаў раёны на паўночных тэрыторыях Усходняй Прусіі з Кёнігсбергам, які неўзабаве пасля заняцця горада Чырвонай Арміяй атрымаў назву Калінінград. Адначасова было прынята рашэнне пра перасяленне палякаў з тэрыторый, што адышлі да СССР (да 1939 г. палякі на гэтых тэрыторыях належалі да забяспечанага насельніцтва), а таксама немцаў з будучай ПНР у колькасці каля 5 мільёнаў у заходнія зямлі Германіі.

У адказ на меркаванні, што ўзніклі пры гэтым, звязаныя з жыццёвай катастрофай, якую мусілі перанесці перасяленцы, былі выказаны наступныя довады:

  • па-першае, такі прэцэдэнт параўнальна нядаўна меў месца ва Усходняй Еўропе, калі з тэрыторый, што адышлі да Турцыі, былі выселены грэкі;
  • па-другое, сцвярджалася, што немцы самі арганізавалі ў час разгрому Польшчы перасяленне масы насельніцтва, прычым для яўрэйскага насельніцтва гэта скончылася генацыдам. І немцы не павінны жаліцца, але ўспрымаць гэта як справядлівае пакаранне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Волков Ф. Д. «Тайное становится явным. Деятельность дипломатии и разведки западных держав в годы второй мировой войны». — м: Политиздат, 1989. — С. 273.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]