Мярэжка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема выканання
Прыклад выканання мярэжкі

Мярэжка — выкананыя шляхам вышморгвання нітак з тканіны карункавыя радкі. Ніткі выдзіраюць толькі ў адным кірунку. Узор утвараецца за кошт збірання асобных нітак у пучкі. Для выканання мярэжкі выкарыстоўваюць тканіны са шчыльнай тэкстурай. Па спосабе сцягвання нітак у пучкі адрозніваюць розныя віды мярэжкі:

  • снавальныя;
  • простыя;
  • мнагарадныя;
  • мярэжкі з насцілам;
  • камбінаваныя.
  • ядзерныя.

Мярэжка можа прысутнічаць на вырабе як самастойна, так і быць дапоўнена вышыўкай.

Разнавіднасцяў мярэжак мноства. Асноўныя віды мярэжак: пэндзлік, слупок, козлік, жучок, панка, мярэжка, пераплеценая ў сярэдзіне, рэльефная, снавальная і мярэжка-насціл.

Мярэжка «пэндзлік» з’яўляецца як бы асновай усіх астатніх відаў мярэжак і выкарыстоўваецца для падшывання гатовых вырабаў. Пучкі яе складаюцца з 3-5 нітак, зацягнутых з аднаго боку. Астатнія віды мярэжкі выконваюцца па прынцыпе «пэндзліка» са змяненнем спосабаў мацавання — з двух бакоў або з аднаго — і колькасці нітак ва ўзоры.