Людзвінавас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мястэчка Людзвінавас)
Мястэчка
Людзвінавас
літ.: Liudvinavas
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Павет
Самакіраванне
Сянюнія
Каардынаты
Вышыня цэнтра
87 м
Насельніцтва
  • 1 055 чал. (2001)
Часавы пояс
Людзвінавас на карце Літвы
Людзвінавас (Літва)
Людзвінавас

Людзвіна́вас (літ.: Liudvinavas), традыцыйная беларуская назва — Людві́нава — мястэчка ў Марыямпальскім самакіраванні Марыямпальскага павета Літвы, на рацэ Шэшупа. Адміністрацыйны цэнтр Людзвінаваскага староства. Насельніцтва 1055 чал. (2001).

Знаходзіцца за 10 км на поўдзень Марыямпале. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Судовія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гарадскі герб з каралеўскага прывілея (1792)

Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча датуюцца XVIII ст., уваходзіла ў склад Пунскага староства Ковенскага павета Вялікага Княства Літоўскага[1]. У 1715 тут збудавалі драўляны касцёл.

У 1719 кароль і вялікі князь Аўгуст II надаў паселішчу Магдэбургскае права і статус мястэчка.

10 кастрычніка 1791 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Людвінаву герб з выявай «Пагоні» і Генія, што трымае ў адной руцэ меч, а ў другой — шалі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Прусіі.

З 1918 у складзе Літвы.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Св. Людвіка (1918)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]