Мясцовы час (гурт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мясцовы час
Жанр Рок
Гады 1987—1992, 1997—2000
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Наваполацк
Мова песень беларуская, руская
Лэйблы Каўчэг, БМАgroup
Склад Алесь Кузьмін
Вячаслаў Макас
Валерый Драко
Аляксандр Свідрыцкі
Руслан Парфёнаў

Мясцо́вы ча́с — беларускі рок-гурт з Наваполацка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак творчасці[правіць | правіць зыходнік]

Гурт нарадзіўся ў 1987 годзе ў Полацку. Заснавальнікамі гурта былі Алесь Кузьмін (Алуф) і Вячаслаў Макас — навучэнцы Полацкага палітэхнікума. Гурт першапачаткова меў назву «Местное время» і спяваў на рускай мове. У тым жа годзе да гурта далучыліся барабаншчык Аляксандр Свідрыцкі і гітарыст Валерый Драко.

Гурт робіць свой першы дэма-запіс «Местное время» і прымае ўдзел у некалькіх канцэртах, на якіх знаёміцца з «Мрояй». Пад уплывам «Мроі», а таксама Адама Глобуса, Сяржука Сакалова і Алеся Аркуша, гурт пачынае спяваць па-беларуску і мяняе назву на «Мясцовы час».

Першыя поспехі[правіць | правіць зыходнік]

У 1988 годзе «Мясцовы час» удзельнічае ў Наваполацкім гарадскім фэсце, дзе атрымлівае прыз «Надзея фэсту», прыз глядацкіх сімпатый і прыз за найлепшую аўтарскую песню.

Песня «Наш шлях» трапляе на хіт-парад радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная» і перамагае па выніках галасавання. Пазней песні «Вартаўнік» і «Будзе так» трапляюць на зборнік Хіт-Парад Беларускай Маладзёжнай, які выдавала ўсесаюзная фірма «Мелодыя».

У 1989 годзе запісваецца першы альбом Слота, гурт удзельнічае ў фэсце «Рок-крок». У тым жа годзе ў гурце з'яўляецца клавішнік Руслан Парфёнаў.

У красавіку 1990 года гурт удзельнічае ў фэсце «Рок-кола» і запісвае другі альбом Мой дом. У 1991 Мясцовы час прымае ўдзел у Мінскім фэсце «Тры колеры», дзе знаёміцца з мазырскім гуртам «Отражение», які ў той час ствараў уласную гуказапісваючую студыю. На гэтай студыі Мясцовы час запісвае свой самы паспяховы альбом Наша ўскраіна. У гэтым жа годзе гурт удзельнічае ў фэсце беларускай музыкі «Басовішча» (прыз «Лепшая група»), праводзіць акустычны канцэрт у Полацкай Сафіі. Таксама музыкі прымаюць удзел ў вялікім канцэрце «Рок за незалежнасць», што праводзіўся на плошчы Леніна ў Мінску.

У 1992 годзе гурт зноў удзельнічае ў «Басовішчы», праводзіць канцэрты ў Мінску і Мазыры.

Распад гурта[правіць | правіць зыходнік]

Паступова ў гурце з'яўляюцца фінансавыя праблемы, пагаршаюцца адносіны паміж музыкамі. Алесь Кузьмін і Руслан Парфёнаў спрабуюць запісаць дэма для шведскай гуказапісваючай кампаніі. У канцы 1992 года гурт распадаецца.

У 1997 годзе Алесь Кузьмін, Аляксандр Свідрыцкі і Валеры Драко спрабуюць ізноў аднавіць гурт. Замест бас-гітарыста Вячаслава Макаса прыходзіць Уладзіслаў Пальшын. З новым складам гурт запісвае новы альбом Халі-галі, удзельнічае ў канцэрце «АнтыСНІД», фэсце «Стракаты сусвет» і ў «Славянскім базары».

У 1999 годзе Аляксандр Свідрыцкі трапляе за краты, а ў 2001 годзе вакаліст Алесь Кузьмін з'яжджае ў Германію. Гурт распадаецца канчаткова.

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]