Мяцеж ў Іспанскай Гвінеі (1936)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мяцеж у Іспанскай Гвінеі
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Карта калоніі.
Карта калоніі.
Дата 19 верасня14 кастрычніка 1936
Месца Іспанская Гвінея (сучасная Экватарыяльная Гвінея)
Вынік перамога нацыяналістаў
Праціўнікі
Flag of the Second Spanish Republic.svg Другая Іспанская Рэспубліка Bandera del bando nacional 1936-1938.svg Паўстанцы-нацыяналісты
Камандуючыя
Мігель Эрнандэс Парсель Луіс Серана Марангес

Мяцеж у Іспанскай Гвінеі (ісп.: Sublevación militar de 1936 en la Guinea Española) — узброены канфлікт за кантроль над Іспанскай Гвінеяй падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі паміж рэспубліканцамі і нацыяналістамі, які праходзіў з верасня па кастрычнік 1936 года. Нацыяналісты першапачаткова ўзялі пад свой кантроль востраў Фернанда-По, а затым, пасля атрымання падмацаванняў у кастрычніку, захапілі кантроль над астатняй часткай калоніі.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

19 верасня 1936 года начальнік каланіяльнай гвардыі падпалкоўнік Луіс Серана Марангес падняў паўстанне на востраве Фернанда-По, астраўной тэрыторыі Іспанскай Гвінеі, зрынуўшы рэспубліканскага генерал-губернатара Санчэса Гера ў выніку бяскроўнага перавароту. Выконваючы загады Франсіска Франка, Серана прыняў на сябе абавязкі губернатара і ўвёў ваеннае становішча, абвясціўшы калонію ў стане вайны. Віцэ-губернатар Мігель Эрнандэс Парсель, які пражываў у горадзе Бата, мацерыковай тэрыторыі Рыа-Муні, адмовіўся прызнаць Серана.

23 верасня прыхільнікі мяцежнікаў на мацерыковай частцы калоніі, у асноўным манахі-місіянеры, арганізавалі апалчэнне і рушылі на Бату. Віцэ-губернатар Парсель паслаў супраць іх войскі. Дзве калоны сустрэліся ў Камандачыне, недалёка ад ракі Экуку, і завязалі бой. Рэспубліканцы перамаглі. Лідары мяцежнікаў на мацерыку былі выгнаны ў Французскае Конга, многія адтуль пазней пераправіліся на Фернанда-По. Такім чынам, калонія раскалолася паміж нацыяналістамі на Фернанда-По і рэспубліканцамі ў Рыа-Муні. Апошнія апынуліся практычна ізаляванымі на мацерыковай частцы калоніі, ператварыўшы свой адзіны карабель «Фернанда-По» ў турму для каталіцкіх місіянераў і манашак.

У кастрычніку дапаможны крэйсер нацыяналістаў «Сьюдад-дэ-Маон», узброены 76-мм і 101-мм гарматамі, пераправіў з Канарскіх астравоў на Фернанда-По падмацавання (мараканцы-рэгуларэс) для нацыяналістаў. Серана выкарыстаў яго для абстрэлу Баты. На наступны дзень нацыяналісты высадзіліся і неўзабаве ўсталявалі кантроль над тэрыторыяй Рыа-Муні. Большасць рэспубліканцаў бегла ў Французскае Конга, некаторыя з іх былі пакараны смерцю, а іншыя дэпартаваны на Канарскія астравы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • La Guerra Civil en la Guinea española: Un episodio quizá insignificante, pero documentado [1]