Мяцеліца (танец)
Мяцеліца | |
---|---|
![]() Мяцеліца | |
Кірунак: | народны |
Памер: | 2/4, 3/8 |
Тэмп: | хуткі |
Вытокі: | беларускія, рускія, украінскія |
Гл. таксама: | |
Каляды |
Мяцеліца — старажытны народны беларускі, рускі і ўкраінскі гульнявы танец з хуткай зменай фігур і шматстайнымі кружэннямі, якія нагадваюць мяцеліцу[1][2][3][4].
Мяцеліца — танец зімовых гулянняў моладзі, які звычайна уладкоўваўся на свята на сельскай плошчы або на змёрзлы сажалцы.
Харэаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Мяцеліца — танец вясёлы, жыццярадасны, выконваецца энергічна, з вялікім эмацыйным пад'ёмам і ў выразна жартаўлівай манеры. Колькасць пар танцораў не абмежавана. Тэмп танца хуткі.
Танцоры кружацца ў імклівым карагодзе, малюючы завіруху. Мяцеліцу выконваюць разам са спевамі ці толькі пад музыку.
Карагод «Мяцеліцы» пабудаваны на адным-двух нескладаных рухах. Вядучая пара захапляе за сабой усю чараду танцуючых то па крузе, то васьмёркай, то «слімаком», а часам закручвае ўсіх у «гурбу», цеснаты ў цэнтры.
Кампазіцыя беларускай «Мяцеліцы» будуецца на прыгожых, хуткіх перастраеннях у выглядзе «зорачак», якія нагадваюць сняжынкі з выкарыстанняў вяртушак, сольных і парных кружэнняў. Могуць выкарыстоўвацца невялікія ручнікі ці хустачкі, каб яшчэ больш наблізіць выгляд танцу да імітацыі снежнай завірухі[1].
П. Шпілеўскі адзначае некаторыя асаблівасці беларускай «Мяцеліцы»:
![]() |
Метелица состоит в том, что три (но не две и не четыре) девицы, взявшись за руки, то быстро вертятся кругом, как будто вальсируют, то выделывают полукруги медленно, как бы отворачиваясь одна от другой, то, наконец, несутся вдоль и поперёк площадки, припевая песню[5]. | ![]() |
А. Кіркор апісваў «Мяцеліцу» інакш:
![]() |
Собираются в пары, берут в руки махрачки, т. е. полотенца, или поясы и становятся в ряд. Раздаются музыка и напев, и в одно мгновение поднимается точно метелица. Все пары бросаются вдруг, первая, проскочив под полотенцем, пропускает вторую пару, бросается под полотенце третьей, пропускает четвёртую и т. д. Всё это делается с неимоверною быстротою и всеми парами разом. Надобно удивляться, как стройно, скоро и даже грациозно совершается эта кутерьма. При этом поют.[6]. | ![]() |
Вывучэнне[правіць | правіць зыходнік]
Паводле сведчання Е. Р. Раманава «Мяцеліца» згадана сярод найбольш папулярных танцаў Гомельскага павета[1][7]. П. М. Шпілеўскі таксама згадваў «Мяцеліцу» ў сваіх тэкстах[8]. «Мяцеліцу» ў шэрагу найбольш распаўсюджаных на ігрышчах танцаў адзначаў у сваёй кнізе Е. Э. Сно[9].
У культуры[правіць | правіць зыходнік]
Лявоніха… мяцеліца… |
Якуб Колас. «Безназоўнае».[10] |
Мяцеліца згадана ў ліку беларускіх танцаў у паэме «Тарас на Парнасе»[11].
Народны танец «Мяцеліца» ў 1852 годзе быў уведзены ў першую беларускую камічную оперу «Сялянка» (лібрэта і пастаноўка В. Дуніна-Марцінкевіча, музыка С. Манюшкі), у фінал першага акта. Гэта першы прыклад выкарыстання беларускага народнага танца ў тэатры[1].
У сучаснай сцэнаграфіі[правіць | правіць зыходнік]
«Мяцеліца» шырока выкарыстоўваецца сучаснымі харэографамі ў класічных і новых пастаноўках[1][12].
Зноскі
- ↑ а б в г д Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышэйш. школа», 1978. 528 с. с ил.
- ↑ Голейзовский К. Я. Образы русской народной хореографии, с. 286
- ↑ Метелица // Толковый словарь Ефремовой. Т. Ф. Ефремова. 2000.
- ↑ Русские народные танцы Архівавана 13 красавіка 2014.
- ↑ Шпилевский П. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю, с. 17-18.
- ↑ Киркор А. К. Этнографический взгляд на Виленскую губернию, с. 287.
- ↑ Романов Е. Р. Белорусский сборник, вып. 8. Вильна, 1912, с. 157.
- ↑ Шпилевский П. М. Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических поверьях. — «Пантеон», т. 9, кн. 5-6, Спб., 1853, с. 33.
- ↑ Сно Е. Э. В бототах Полесья. Белорусы. Спб., 1904 с. 15
- ↑ Якуб Колас. «Безназоўнае»
- ↑ Беларуская літаратура XIX стагоддзя. Хрэстаматыя. Минск, 1971, с. 23.
- ↑ Нисневич И. Народный ансамбль песни и танца «Неман». Минск, 1971, с. 35.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. / Под ред. М. Я. Гринблата. — Мн.: «Вышейш. школа», 1978. — 528 с. с ил.
- Гуменюк А. Інструментальна музика — Київ: Наукова думка, 1972
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Танец «Метелица» Архівавана 13 красавіка 2014.
- Танец «Метелица» (сцэнічны варыянт) (youtube.com)
- Танец «Пурга-вьюга». 1957 год. (youtube.com)