Мячэць Бібі-Ханым
Выгляд
Славутасць | |
Мячэць Бібі-Ханым | |
---|---|
![]() | |
39°39′38″ пн. ш. 66°58′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Azari style[d] |
Дата заснавання | 1404 |
![]() |
Бібі-Ханым (узб.: Bibi-Xonim) — ансамбль архітэктурных помнікаў пач. XV ст. ў Самаркандзе. Уключае грандыёзную саборную мячэць Цімура, пабудаваную ў 1399—1404 гадах. Захаваліся рэшткі манументальнага ўваходу-пештака з мінарэтамі, галоўнага і бакавых будынкаў, перакрытых купаламі. Мячэць мела двор (78x64 м), абведзены галерэямі з 389 купаламі і аркамі на мармуровых калонах; была багата ўпрыгожана кафляй, разным мармурам, размалёўкай. Насупраць мячэці ўзвышалася медрэсэ Сараі-Мульк-Ханым (захаваўся вуглавы 8-гранны маўзалей, дэкарыраваны кафляй і размалёўкай).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бібі-Ханым // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).