Мячэць Укба
Славутасць | |
Мячэць Укба | |
---|---|
35°40′53″ пн. ш. 10°06′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | іслам |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мячэць Укба (араб. جامع عقبةجامع عقبة) таксама вядомая як Вялікая мячэць Кайруана (араб. جامع القيروان الأكبرجامع القيروان الأكبر) — адна з найбуйнейшых мячэцяў у Тунісе, размешчаная ў горадзе Кайруане. Будучы гістарычна першай сталіца мусульманскага Магрыба, Кайруан лічыцца духоўным і рэлігійным цэнтрам Туніса[2] і часам — чацвёртым святым горадам ісламу[3][4]. З'яўляючыся свайго роду сімвалічным будынкам горада, Вялікая мячэць лічыцца найстарэйшай святыняй і самай важнай мячэццю мусульманскага Захаду[5][6]. Занесеная з 13 сакавіка 1912 года ў спіс ахоўных гістарычных помнікаў у Тунісе[7][8], у 1988 годзе яна, як і ўвесь горад Кайруан, была ўнесена ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[9].
Будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваная арабскім ваеначальнікам Укбай ібн Нафі прыкладна ў 670 годзе н. э. (50 годзе па ісламскім календары) падчас будаўніцтва горада Кайруан[10]. Мячэць займае плошчу ў 9000 квадратных метраў і з'яўляецца адным з самых старажытных месцаў набажэнства ў ісламскім свеце[11]; таксама яна стала правобразам для ўсіх пазнейшых па часе будаўніцтва мячэцяў у Магрыбе[12]. Вялікая мячэць у Кайруане лічыцца адным з самых уражлівых і найбуйнейшых помнікаў ісламскай архітэктуры ў Паўночнай Афрыцы[13], яе перыметр складае амаль 405 метраў. Гэта велізарная прастора ўключае гіпастыльную малельную залу, велізарны мармуровы брукаваны двор і масіўны квадратны мінарэт. Акрамя свайго рэлігійнага значэння[14], мячэць Укба лічыцца адным з шэдэўраў як ісламскай архітэктуры, як і ўсяго ісламскага мастацтва ў цэлым[15][16][17][18]. Мячэць фігуруе ў многіх кнігах і навучальных дапаможніках па ісламскім мастацтве[19].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Акрамя сваёй мастацкай і архітэктурнай значнасці, Вялікая мячэць у Кайруане згуляла, на думку туніскага ўніверсітэцкага выкладчыка і гісторыка ісламу Мухамеда Тальбі, «галоўную ролю ў ісламізацыі ўсяго мусульманскага Захаду, у тым ліку Іспаніі, і распаўсюджванні малікіцтва»[20].
Падчас праўлення дынастыі Аглабідаў (IX стагоддзе) мячэць атрымала свой захаваны дагэтуль статус дзякуючы значным работам, якія праводзіліся ў ёй[21]. Слава мячэці Укбы і іншых святынь у Кайруане дапамагалі гораду развівацца і павялічваць насельніцтва больш і больш. Універсітэт, які складаўся з навукоўцаў, якія выкладалі ў мячэці, стаў цэнтрам адукацыі як у ісламскай думцы, так і ў свецкіх навуках[22][23]. Яго ролю можна параўнаць з Парыжскім універсітэтам у Сярэднія вякі. З заняпадам горада Кайруана, пачынаючы з сярэдзіны XI стагоддзя цэнтр інтэлектуальнай думкі перамясціўся ў універсітэт Эз-Зітуна ў Тунісе[24].
Зноскі
- ↑ Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
- ↑ Linda Kay Davidson et David Martin Gitlitz, Pilgrimage from the Ganges to Graceland : an encyclopedia, vol.
- ↑ Ray Harris et Khalid Koser, Continuity and change in the Tunisian sahel, éd.
- ↑ Célébration de Kairouan, capitale de la culture islamique pour 2009 (Afribone)
- ↑ Clifford Edmund Bosworth, Historic cities of the Islamic world, ed.
- ↑ Jean-Claude Garcin, Grandes villes méditerranéennes du monde musulman médiéval, éd. École française de Rome, Rome, 2000, p. 81
- ↑ Monuments historiques et archéologiques classés et protégés en Tunisie (Institut national du patrimoine) Архівавана 8 студзеня 2016.
- ↑ Myriam Bacha, " La construction patrimoniale tunisienne à travers la législation et le journal officiel, 1881—2003 : de la complexité des rapports entre le politique et le scientifique ", L'Année du Maghreb, n°4, 2008, pp. 99-122
- ↑ Site de Kairouan (Patrimoine mondial de l'Unesco)
- ↑ Jean-Pierre Caillet, L'art du Moyen Âge : Occident, Byzance, Islam, éd.
- ↑ Néji Djelloul, Kairouan : la Grande Mosquée, éd.
- ↑ Great Mosque of Kairouan (discoverislamicart.org) Архівавана 7 красавіка 2013.
- ↑ || Géotunis 2009 :: Kairouan || Архівавана 26 ліпеня 2011.
- ↑ Great Mosque of Kairouan — Kairouan, Tunisia
- ↑ Kairouan — UNESCO World Heritage Centre
- ↑ Kairouan 499
- ↑ The Great Mosque (kairouan-cci2009.nat.tn)(недаступная спасылка)
- ↑ Inscription de Kairouan au patrimoine mondial (Kairouan.org)
- ↑ Jacques Vérité, Conservation de la Grande Mosquée de Kairouan, éd.
- ↑ Mohamed Talbi, L'Islam n'est pas voile, il est culte, éd.
- ↑ M'hamed Hassine Fantar, De Carthage à Kairouan: 2000 ans d'art et d'histoire en Tunisie, éd.
- ↑ Wilfrid Knapp et Nevill Barbour, North West Africa : a political and economic survey, Editions Oxford University Press, Oxford, 1977, page 404
- ↑ Kairouan Capital of Political Power and Learning in the Ifriqiya (MuslimHeritage.com) Архівавана 2 лістапада 2012.
- ↑ Mahmud Abd al-Mawla, L'université zaytounienne et la société tunisienne, éditions Maison Tiers-Monde, Tunis, 1984, page 33