Мёрскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
| Мёрскі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Мёрскі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Віцебскі абласны выканаўчы камітэт |
| Вышэйшае ведамства | Мёрскі раённы Савет дэпутатаў[d] |
| Штаб-кватэра | 211287, Віцебская вобласць, г. Міёры, вуліца Дзяржынскага, 17 |
| Старшыня | Аляксандр Сяргеевіч Ярахновіч |
| Сайт | miory.vitebsk-region.gov.by/… |
Мёрскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Мёрскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Мёр ў будынку на вуліцы Дзяржынскага, 17.
Структура (па стане на 2025 год)
[правіць | правіць зыходнік]- Упраўленне справамі
- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
- Фінансавы аддзел
- Аддзел па адукацыі
- Аддзел эканомікі
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі
- Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
- Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі
- Аддзел унутраных спраў
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану
- Аддзел землеўпарадкавання
- Сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Сектар спорту і турызму
- Група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці
- Галоўны спецыялiст (які вядзе прававую працу)
- Камісія па справах непаўналетніх
- Сектар культуры
Старшыня
[правіць | правіць зыходнік]- З 22 мая 2025 года — Аляксандр Сяргеевіч Ярахновіч[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- https://miory.vitebsk-region.gov.by/be///miory.vitebsk-region.gov.by/be/ — афіцыйны сайт Мёрскага раённага выканаўчага камітэта