Перайсці да зместу

Мёртвы лёд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мёртвы лёд — маса нерухомага ледавіковага лёду, якая адарвалася ад крыніцы свайго жыўлення. Трапляецца каля ніжняга краю актыўнага ледавіковага языка і часта не мае выразнай мяжы з ім. Таўшчыня да некалікіх дзясяткаў метраў. У гарах мёртвы лёд звычайна ўкрыты магутным слоем марэны, што служыць прычынай працяглага захавання. Пры дэградацыі плейстацэнавых ледавікоў узнікалі значныя масы мёртвага лёду.