Перайсці да зместу

Міа Гот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міа Гот
англ.: Mia Goth
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1993(1993-10-25)[1][2] (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Шая Ла-Баф
Адукацыя
Прафесія актрыса, мадэль
Узнагароды
IMDb ID 5301405
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міа Джыпсі Мэла да Сільва Гот (англ.: Mia Gypsy Mello da Silva Goth; нар. 25 кастрычніка 1993(1993-10-25)[1][2], Лондан[3][4]) — брытанская актрыса і мадэль.

У дзяцінстве пераехала на радзіму маці ў Бразілію. Міа — унучка бразільскай актрысы Марыі Глэдзіс, яе дзед па матчынай лініі — амерыканскі мастак, музыка і фатограф Лі Яффе. У 12 гадоў Міа вярнулася ў Англію, а ў 13 гадоў была заўважана агентам «Storm Model Management» і пачала кар’еру мадэлі. Яна здымалася ў рэкламе VOGUE, PRADA і інш.

Дэбютавала на тэлебачанні ў 2013 годзе ў серыяле «Танэль». Затым знялася ў ролі Пі ў другой частцы фільма «Німфаманка». У 2015 годзе была намінаваная на «Прэмію брытанскага незалежнага кіно» ў катэгорыі «Найлепшы дэбют» за галоўную ролю ў фільме «Спецыяліст па выжыванні». У 2017 годзе выйшаў новы фільм з яе ўдзелам — «Лекі ад здароўя».

  • (2026) «Адысея» — Меланфо, служанка Адысея і Пенелопы