Мігель дэ ла Мадрыд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мігель дэ ла Мадрыд
ісп.: Miguel de la Madrid Hurtado
Сцяг32-і Прэзідэнт Мексікі
1 снежня 1982 — 30 лістапада 1988
Папярэднік Хасэ Лопес Партылья
Пераемнік Карлас Салінас

Нараджэнне 12 снежня 1934(1934-12-12)[1][2]
Смерць 1 красавіка 2012(2012-04-01)[3][1][…] (77 гадоў)
Жонка Paloma Cordero[d]
Дзеці Энрыке дэ ла Мадрыд Кардэра[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат
Месца працы
Узнагароды
ордэн Акадэмічных пальмаў Нацыянальны ордэн Хасэ Марці Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ Сонца Перу, ордэн Order of Jamaica Order of the Aztec Eagle
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мігель дэ ла Мадрыд Уртада (ісп.: Miguel de la Madrid Hurtado, 12 снежня 1934, Каліма — 1 красавіка 2012, Мехіка) — 32-і прэзідэнт Мексікі (1982—1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Нацыянальным аўтаномным універсітэце Мексікі, атрымаў ступень магістра кіравання ў Гарвардскім універсітэце, прафесар канстытуцыйнага права. Працаваў у Банку Мексікі, у 1965 годзе пачаў працу ў сакратарыяце (міністэрстве) фінансаў. У 1970-72 гадах працаваў у Pemex. З 1976 года быў сакратаром міністэрства па справах бюджэту і планавання ва ўрадзе Хасэ Лопеса Партыльё, з мая 1979 года па верасень 1981 года — міністр. Браў удзел у распрацоўцы эканамічных праграм урада.

На прэзідэнцкіх выбарах 4 ліпеня 1982 года ўпэўнена перамог, набраўшы 16 145 000 (71,63 %) галасоў супраць 16,41 % у бліжэйшага пераследніка. У снежні 1982 стаў прэзідэнтам Мексікі ад Інстытуцыйнай рэвалюцыйнай партыі.

Змагаўся з карупцыяй, распачаў працэсы супраць двух найбольш карумпаваных чыноўнікаў ранейшага ўрада, аднак не крануў ні свайго папярэдніка Лопеса Партыльё, ні бюракратычны апарат ІПР і звязаных з ім прафсаюзных лідараў. Пры ім, з-за нафтавага крызісу ў 1982 годзе, павялічылася інфляцыя да 159 % у 1987 годзе. Беспрацоўе ў сярэдзіне 1980-х дасягала 25 %. Разам з тым, паводле рэкамендацый МВФ вёў жорсткую фінансавую палітыку. Актыўна змагаўся з карупцыяй, прыцягваў замежныя інвестыцыі і праводзіў прыватызацыю дзяржаўнай уласнасці. У 1986 годзе Мексіка ўвайшла ў Генеральнае пагадненне па тарыфах і гандлі. Удзельнік «Дэлійскай шасцёркі».

У 1985 годзе ў краіне адбыўся моцны землятрус. З-за некарэктных дзеянняў ўрада па барацьбе з яго наступствамі рэйтынг дэ ла Мадрыда і ІРП ўпаў.

Мігель дэ ла Мадрыд памёр 1 красавіка 2012 г. у Мехіка ад эмфіземы лёгкіх.

Зноскі

  1. а б Miguel de la Madrid Hurtado // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. Miguel de la Madrid Hurtado // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Murió Miguel de la Madrid a causa de enfisema pulmonar Праверана 28 чэрвеня 2012.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]