Мігел Велозу
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Мігел Луіш Пінту Велозу | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
11 мая 1986[1][2] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | апорны паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 4 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Міге́л Луі́ш Пі́нту Вело́зу (парт.: Miguel Luís Pinto Veloso; нар. 11 мая 1986, Каімбра, Партугалія) — партугальскі футбаліст, апорны паўабаронца італьянскага клуба «Элас Верона» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Спортынг»[правіць | правіць зыходнік]
Велозу паспрабаваў пачаць сваю футбольную кар’еру ў «Бенфіцы», дзе яго бацька Антоніа Велозу быў капітанам і гуляў на пазіцыі абаронцы на працягу многіх гадоў, але не быў прыняты ў каманду з-за залішняй вагі. Пазней ён быў прыняты ў склад галоўных супернікаў «Бенфікі» — «Спортынг», дзе гуляў на працягу пяці гадоў, і ў сезоне 2004/05 яго ўзялі ў галоўную каманду. Сваю футбольную кар’еру Велозу пачынаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
Для атрымання вопыту і навыкаў у 2005 годзе Мігел быў адпраўлены ў арэнду ў «Алівайш і Маскавіды». У выніку добрай гульні, паказанай у клубе другога дывізіёна, Велозу вярнуўся назад у «Спортынг». Дэбют Велозу за «Спортынг» адбыўся ў матчы Лізе чэмпіёнаў супраць «Інтэра». «Спортынг» перамог з лікам 1:0, а Мігел быў прызнаны найлепшым іграком матча. Велозу стаў праходзіць у асноўны склад каманды, вытрымліваючы канкурэнцыю з больш дасведчанымі ігракамі, як Тонел, Андэрсан Полга, Куштодыу, Марка Канейра.
У студзені 2007 года Велозу падоўжыў кантракт са «Спортынгам» да 2013 года.
«Джэноа» і «Дынама»[правіць | правіць зыходнік]
30 ліпеня 2010 года Мігел перайшоў у італьянскі клуб «Джэноа»[3].
4 ліпеня 2012 года Мігел перайшоў у склад украінскага клуба «Дынама», падпісаўшы з камандай чатырохгадовы кантракт. У ліпені 2016 года вярнуўся ў «Джэноа»[4]. Пакінуў генуэзскую каманду па заканчэнні сезона 2017/18, аднак у кастрычніку 2018 года падпісаў новы кантракт з клубам[5].
У ліпені 2019 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да клуба «Элас Верона».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пасля добрага выступу Велозу на чэмпіянаце Еўропы сярод моладзевых каманд у 2007 годзе, трэнер зборнай Партугаліі Луіс Феліпэ Скалары выклікаў Мігела ў асноўную каманду. Дэбют Велозу за зборную Партугаліі адбыўся 13 кастрычніка 2007 года ў матчы супраць зборнай Азербайджана.
Першы гол за нацыянальную каманду Мігел забіў 14 кастрычніка 2008 года ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 2010 года супраць зборнай Мальты.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Уладальнік Кубка Партугаліі (2): 2007, 2008
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі (2): 2007, 2008
- Чэмпіён Украіны (2): 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Украіны (2): 2014, 2015
Зноскі
- ↑ Miguel Veloso // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ MIGUEL VELOSO luis pinto // Argentine Soccer Database
- ↑ Мигел Велозу официально перешёл в «Джэноа» Архівавана 2 жніўня 2010.. championat.ru
- ↑ Велозу продолжит карьеру в «Дженоа». by.tribuna.com
- ↑ «Дженоа» вновь подписал контракт с Мигелом Велозу. by.tribuna.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мігел Велозу
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце Федэрацыі футбола Украіны (укр.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)