Міджыкенда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міджыкенда
(Mijikenda)
Міджыкенда.jpg
Агульная колькасць 1 922 тыс. (2010 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of Kenya.svg Кенія

Flag of Tanzania.svg Танзанія 

Мова мовы міджыкенда
Рэлігія культ продкаў, анімізм, татэмізм, хрысціянства, іслам
Блізкія этнічныя групы суахілі

Міджыкенда (саманазва: Mijikenda, літаральна «дзевяць плямёнаў», «дзевяць паселішчаў») — група плямёнаў банту, якая насяляе ўзбярэжжа Індыйскага акіяна ў Кеніі і на поўначы Танзаніі. Агульная колькасць (2010 г.) — 1 922 тыс. чал.[1][2][3][4][5][6][7][8][9]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле паданняў, міджыкенда паходзяць з краіны Шунгвая, што знаходзілася на поўнач ад сучаснага месца пражывання, на тэрыторыі Самалі. Каля 15581610 гг. яны мігрыравалі на поўдзень пад ціскам варожага народа арома.

Аднак, некаторыя сучасныя даследчыкі ставяць пад сумненне факт позняга перасялення і лічаць, што міджыкенда з'яўляюцца прамымі спадчыннікамі мясцовых груп банту, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі народаў поўдню і з унутраных раёнаў Афрыкі. Апошнія траплялі на ўзбярэжжа ў выніку гандлю рабамі, што практыкаваўся суседзямі міджыкенда, суахілі. Мовы і культура міджыкенда шмат у чым падобная на суахілі, хаця маюцца і істотныя адрозненні.

Плямёны[правіць | правіць зыходнік]

Міджыкенда падзяляюцца на 9 плямён, якія размаўляюць на блізкіх мовах:

  • Чон'і (156 тыс. ў Кеніі)
  • Дурума (415 тыс. у Кеніі)
  • Гірыяма (786 тыс. у Кеніі)
  • Джыбана (37 тыс. у Кеніі)
  • Камбе (27 тыс. у Кеніі)
  • Каума (55 тыс. у Кеніі)
  • Рабаі (103 тыс. у Кеніі)
  • Рыбе (15 тыс. у Кеніі)
  • Дыга (328 тыс. у Кеніі, 176 тыс. у Танзаніі)

Культурная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

У мінулым міджыкенда сяліліся ва ўмацаваных паселішчах кая на схілах узгоркаў, якія належылі пэўнаму роду. Колькасць родаў заставалася нязменнай, але яны ў сваю чаргу падзяляліся на мноства сваяцкіх груп. У кожнай хаціне месціліся пашыраныя патрылакальныя сем'і, што звычайна складаліся з трох пакаленняў. Існавалі таксама ўзроставыя групы. У іх уваходзілі тыя, хто разам прайшоў рытуал абразання (праводзіўся ў сярэднім раз на два гады).

Каля ўзгоркаў і на прыбярэжных раўнінах вырошчвалі зёлкавыя, бабовыя культуры, садавіну і какосы.

У нашы дні кая пакінуты, а іх насельніцтва жыве ў гарадах і вёсках. Аднак захаваліся сакральныя лясы (1538 га), што ўключаны у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

У сакральным лесе

Значная частка міджыкенда спавядае іслам і хрысціянства, але таксама захоўваюцца традыцыйныя культы, заснаваныя на шанаванні продкаў і сакральных лясоў. Апошнія ўваходзяць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (1538 га).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1231rev
рус.англ.фр.