Мідлсекскі ўніверсітэт
| Мідлсекскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Middlesex University | |
| |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Middlesex University |
| Заснаваны | 1878 |
| Год рэарганізацыі | 1992 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Лондан |
| Сайт | mdx.ac.uk |
Мідлсекскі ўніверсітэт (англ.: Middlesex University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Назва універсітэта ўзята ад гістарычнай мясцовасці Мідлсекс на паўночным захадзе Лондана.
Гісторыю ўніверсітэта можна выводзіць з 1878 года, калі быў створаны каледж Святой Кацярыны як педагагічны каледж для жанчын. Пасля аб'яднання з некалькімі іншымі інстытутамі, універсітэт быў кансалідаваны ў сваім цяперашнім выглядзе ў 1992 годзе.
У вучэльне налічваецца больш за 19 000 студэнтаў у Лондане і больш за 37 000 па ўсім свеце. Універсітэт мае сувязі па абмене студэнтамі з больш чым 100 універсітэтамі ў 22 краінах Еўропы, ЗША і свету. Толькі ў кампусе ў Мідлсексе прадстаўлена больш за 140 нацыянальнасцей. Акрамя таго, у яго ёсць кампусы на Мальце, у Дубаі і на Маўрыкіі, а таксама шэраг мясцовых офісаў па ўсім свеце.
Cтруктура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтваў і крэатыўных індустрый
- Факультэт прафесійных і сацыяльных навук
- Факультэт навукі і тэхнікі
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мідлсекскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
