Мід (вадасховішча)
Выгляд
Неправераная
| Мід | |
|---|---|
| англ.: Lake Mead | |
| | |
| Размяшчэнне | 36°15′ пн. ш. 114°23′ з. д.HGЯO |
| Плошча | 640 км² |
| Аб'ём | 35,2 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 162 м |
| Упадаюць | Каларада (рака) |
| Выцякаюць | Каларада (рака) |
Мід[1] (англ.: Lake Mead) — найбуйнейшае вадасховішча ў ЗША. Яно размешчана на рацэ Каларада за 48 км на паўднёвы ўсход ад Лас-Вегаса, штат Невада, на мяжы штатаў Невада і Арызона. Утворана пры будаўніцтве плаціны Гувера, распасціраецца на 110 міль (180 км) вышэй плаціны. Агульны аб’ём вады — 35 км³. Вада з вадасховішча пры дапамозе акведукаў дастаўляецца ў населеныя пункты ў паўднёвай Каліфорніі і Невадзе.
Вадасховішчы названа ў гонар Элвуд Міда, які быў спецыяльным упаўнаважаным Бюро водных праектаў ЗША з 1924 па 1936 год падчас планавання і ўвасаблення Boulder Canyon Project, у выніку якога былі створаны плаціна і вадасховішча. Нацыянальная зона адпачынку Возера Мід была створана ў 1964 годзе.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — карта Арызоны