Мелагены
Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Мелагены[1] або Мелягяны[2], таксама Міелаге́най[3] (літ.: Mielagėnai) — мястэчка ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы, на рацэ Канцярына. Адміністрацыйны цэнтр Мелагенскай сянюніі. Размешчана за 20 км на паўднёвы ўсход ад Ігналіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ашменскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць, адносілася да маёнтка Даўгілішкі[4]. У 1772 годзе быў з фундацыі Юстыны Кубліцкай быў збудаваны касцёл на ўзор катэдральнага касцёла ў Вільні[2].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Літоўскай, пасля Віленскай губерні. У 1839 годзе касцёл быў адрэстаўраваны коштам Станіслава Кубліцкага, у алтарах размешчаны абразы аўтарства Вінцэнта Смакоўскага. У другой палове XIX стагоддзя мястэчка было ўва ўласнасці Караля Кубліцкага, таксама былі аднайменныя шляхецкі засценак, шляхецкі фальварак, карчма. На могілках у Мелягянах была мураваная капліца з пахаваннямі ўладальнікаў[2].
У час Першай сусветнай вайны германскія войскі 9 верасня 1915 года пачалі Свянцянскі прарыў, расійскі фронт быў разбіты, тэрыторыя занята нямецкімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[5]. У той жа час на тэрыторыі прэтэндавала Літва. У канцы 1918 года мястэчка заняла Чырвоная армія. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. Неўзабаве мястэчка занялі польскія войскі. У 1920 годзе горад пад кантролем Літвы, але ў далейшым Мелагены апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы (1920), з 1922 года — у міжваеннай Польскай Рэспубліцы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь.
У выніку заходняга паходу Чырвонай арміі 1939 года Мелагены ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Аднак 1—2 кастрычніка 1940 года ўрад СССР перадаў мястэчка Літоўскай ССР.
Цягам 1941—1944 гадоў Мелагены былі пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка насельніцтва з 1861 па 2011 | |||||
1861 | 1867*[6] | 1897пер. | 1930 | 1959пер. | 1970пер. |
---|---|---|---|---|---|
180 | 180 | 517 | 288 | 421 | 321 |
1979пер. | 1980 | 1986[7] | 1989пер. | 2001пер. | 2011пер. |
349 | 300 | 333 | 352 | 286 | 236 |
| |||||
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — С. 81. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4.
- ↑ а б в SgKP 1885, s. 246.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — С. 272. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Магеляны. Географическо-статистический словарь Российской Империи, T. 3 (Лаарсъ — Оятъ). СПб, 1867, C. 131
- ↑ Algimantas Miškinis і kt. Mielagėnai. Tarybų Lietuvos enciklopedija , T. 3 (Masaitis-Simno). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1987, 70 psl. (літ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Melegiany al. Mielagiany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. — S. 246.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мелагены