Міжземнаморскі ўніверсітэт (Чарнагорыя)
Міжземнаморскі ўніверсітэт | |
---|---|
сербск.: Univerzitet Mediteran | |
![]() | |
Арыгінальная назва | сербск.: Univerzitet Mediteran |
Міжнародная назва | англ.: Mediterranean University |
Заснаваны | 2006 |
Студэнты | 2 200 |
Размяшчэнне | Падгорыца |
Сайт | udg.edu.me |
Міжземнаморскі ўніверсітэт (сербск.: Univerzitet Mediteran) — чарнагорская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Падгорыца.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Міжземнаморскі універсітэт з’яўляецца першым прыватным універсітэтам у Чарнагорыі. Ён быў заснаваны 30 мая 2006 года. Сядзіба ўніверсітэта знаходзіцца ў Падгорыцы. З моманту свайго заснавання Міжземнаморскі ўніверсітэт функцыянуе як адзіная юрыдычная асоба ў адпаведнасці з Балонскай дэкларацыяй. Якасць навучальных праграм на ўсіх факультэтах універсітэта ў 2008 годзе праверана экспертнай камісіяй Савета па вышэйшай адукацыі Чарнагорыі. Універсітэт быў паўторна акрэдытаваны на наступныя пяць гадоў, што з’яўляецца паказчыкам высокай якасці працы.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт турызму
- Факультэт эканомікі і бізнесу
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій
- Факультэт выяўленчых мастацтваў
- Факультэт замежных моў
- Юрыдычны факультэт
- Інжынерны факультэт
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх