Міжнароднае брацтва кіроўцаў грузавікоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнароднае брацтва кіроўцаў грузавікоў
англ.: International Brotherhood of Teamsters
Teamsters HQ.jpg
Абрэвіятура IBT
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі прафесійны саюз
Заснаванне
Дата заснавання 1903
teamster.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міжнароднае брацтва кіроўцаў грузавікоў (IBT) (англ.: International Brotherhood of Teamsters) — амерыканскі і канадскі прафсаюз, які аб’ядноўвае кіроўцаў як дзяржаўных, так і прыватных кампаній. Уваходзіць у нацыянальныя прафсаюзныя цэнтры Change to Win і Канадскі рабочы кангрэс. Таксама з’яўляецца членам такіх міжнародных прафсаюзных арганізацый як Міжнародная федэрацыя транспартных рабочых і Глабальны саюз IndustriALL.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прафсаюз быў створаны ў 1903 годзе як структурнае падраздзяленне Амерыканскай федэрацыі працы. У 1957 годзе IBT было выключана з АФП-КВП.

Дзейнасць прафсаюза цесна звязана ў імем Джымі Хофы — прэзідэнта прафсаюза з 1957 па 1971 гады. Падчас прэзідэнцтва Хофы брацтва ўзмацніла сувязі з арганізаванай злачыннасцю. Мафія аказвала дапамогу прафсаюзу ў прэсінгу непажаданага бізнэсу, узамен сродкі прафсаюзнага пенсійнага фонду выкарыстоўваліся злачынцамі для развіцця нелегальнага ігральнага бізнэсу. Расследаваннем нелегальнай дзейнасці Міжнароднага брацтва кіроўцаў грузавікоў займаўся генеральны пракурор ЗША Роберт Кенэдзі[1].

У 1985 годзе прафсаюз зноў далучыўся да АФП-КВП, аднак зноў выйшаў з яго ў 2005 годзе[2].

Станам на 2018 год Міжнароднае брацтва кіроўцаў грузавікоў з’яўляецца адным з найбуйнейшых прафсаюзаў ЗША, які ўключае ў сябе каля 1,4 мільёна чальцоў[3].

Зноскі

  1. solidarnost.org. «Крестный отец» Джимми Хоффа (руск.) (20 лютага 2018).
  2. Teamsters. Statement of James P. Hoffa on the Teamsters' Disaffiliation from the AFL-CIO (англ.)(недаступная спасылка) (25 ліпеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2007. Праверана 16 снежня 2022.
  3. Le routier américain, une icône en voie de disparition (фр.).