Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь — сумесная ваенная дзейнасць Беларусі і яе Узброеных сіл з іншымі дзяржавамі[1]. Пытаннямі дадзенай сферы займаецца Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Згодна з канцэпцыяй міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва МА РБ ад 10 лістапада 2010, яно ажыццяўляецца ў ваенна-палітычнай, ваеннай, ваенна-тэхнічнай і іншых галінах. Першае ахоплівае пытанні, звязаныя з ваенна-палітычнымі аспектамі забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы і міжнароднай бяспекі. Другое ўяўляе дзейнасць па сумеснаму рашэнню ўласна ваенных праблем у сферы забеспячэння нацыянальнай і міжнароднай бяспекі. Пад апошнім маецца на ўвазе распрацоўка, вытворчасць, пастаўка ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, а таксама выкананне работ і аказанне паслуг ваенна-тэхнічнага прызначэння[2].

Напрамкі[правіць | правіць зыходнік]

Ваеннай дактрынай 2016 года прыярытэтнымі напрамкамі ў міжнародным ваенным супрацоўніцтве названы Саюзная дзяржава з Расіяй, АДКБ і СНД[3].

З Расіяй ваеннае супрацоўніцтва развіваецца больш актыўна. Яно грунтуецца на ўзаемных намаганнях бакоў па падтрыманні неабходнага ваеннага патэнцыялу дзвюх дзяржаў, арганізацыі і ажыццяўлення сумесных мер па прадухіленні ваеннай пагрозы і адбіцці магчымай агрэсіі на агульнай абароннай прасторы. Краіны сыходзяцца ў неабходнасці далейшага развіцця і ўдасканалення рэгіянальнай групоўкі войск (РГВ), якая функцыянуе з 2000 года. За гэты час праведзена серыя вучэнняў і трэніровак, падчас якіх вырашаны задачы аператыўнай сумяшчальнасці беларускага і расійскага элементаў РГВ, вызначаны аптымальны баявы склад групоўкі, створаны ўсе неабходныя сістэмы. Важным крокам па ўмацаванні абароннага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы стала стварэнне і далейшае развіццё адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА. Штогод праводзяцца тактычныя вучэнні падраздзяленняў ВПС і войскаў СПА Беларусі з баявой стральбой на расійскіх палігонах[4].

Беларусь надае асаблівую ўвагу развіццю супрацоўніцтва на пляцоўцы АДКБ і ўспрымае арганізацыю ў якасці гаранта міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, стабільнасці, а таксама абароны на калектыўнай аснове незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту[5]. Важным момантам стала выкананне краінай неабходных унутрыдзяржаўных працэдур для ўступлення ў сілу міжнародных дагавораў у дачыненні да сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі арганізацыі[2].

У той жа час, нягледзячы на складаныя палітычныя ўзаемаадносіны з краінамі Захаду, кантакты з НАТА характарызуюцца як «партнёрскія»[3]. Сувязі з Паўночнаатлантычным альянсам скіраваны на пашырэнне супрацоўніцтва з заходнімі дзяржавамі ў ваеннай сферы. Найбольш значнымі мерапрыемствамі сталі ўдзел кіруючага складу Узброеных Сіл у пасяджэннях, канферэнцыях і сімпозіумах Савета еўраатлантычнага сапрацоўніцтва і праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру», у якую Беларусь уступіла ў 1995 годзе. Акрамя гэтага, беларускія прадстаўнікі праходзілі навучанне на спецыялізаваных і лінгвістычных курсах НАТА[2]. Найбольш актыўны дыялог быў пабудаваны з ваеннымі ведамствамі Германіі, Літвы, Польшчы і Турцыі[2]. Па міратворчым кірунку ключавым партнёрам Беларусі выступае Італія[6].

У рамках двухбаковага супрацоўніцтва з Украінай праведзены сумесныя трэніроўкі дзяжурных сіл па пытаннях супрацьпаветранай абароны, рабочыя сустрэчы па абмене вопытам у галіне будаўніцтва ваенна-паветраных сіл і міратворчай дзейнасці пад эгідай ААН[2].

Ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі найбольш важнымі партнёрамі краіны традыцыйна з’яўляюцца Кітай і В’етнам[2]. Асновай узаемаадносін з першым сталі абмен візітамі ваенных дэлегацый высока ўзроўню, сумесная баявая падрыхтоўка войск, кантакты ў галіне ваеннай адукацыі, удасканаленне двухбаковай нарматыўна-прававой базы супрацоўніцтва, супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы[7]. З другім галоўным напрамкамі развіцця ваеннага супрацоўніцтва з’яўляліся ўзаемныя візіты прадстаўнікоў узброеных сіл, навучанне вайскоўцаў і супрацоўніцтва ў культурнай сферы[8].

У Блізкаўсходнім рэгіёне істотна актывізавалася супрацоўніцтва з ААЭ і Катарам.

У Афрыцы асноўным партнёрам лічыцца Судан, які з’яўляецца самым доўгачасовым пакупніком беларускай ваеннай прадукцыі[9]. З Беларуссю маецца шырокі вопыт сумеснага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

У 2008—2013 гадах у Паўднёвай Амерыцы найбольш моцныя адносіны склаліся з Венесуэлай. Сілавікі дзвюх краін праводзілі розныя мерапрыемствы, у тым ліку сумесныя трэніроўкі, семінары, сустрэчы, абмен вопытам у сферы барацьбы з тэрарызмам. Актыўна развівалася супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы, а беларускія ваенныя спецыялісты займаліся стварэннем адзінай сістэмы СПА і РЭБ для Узброеных Сіл Венесуэлы.

Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі краінамі дырэктар ТАА «БСЗТ—Новыя тэхналогіі» Алег Сільвановіч вылучыў тры этапы, якія характарызуюцца розным змястоўным напаўненнем і прыярытэтнымі напрамкамі, што выкарыстоўваліся для рэалізацыі адпаведных мерапрыемстваў арганізацыйна-кіраўнічымі формамі[10]:

  • Этап станаўлення (1991—2003) адрозніваецца беспрэцэдэнтнай інтэнсіўнасцю, насычанасцю знешнепалітычных кантактаў, двух- і шматбаковымі сустрэчамі і пагадненнямі, што тлумачыцца як логікай станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту, так і вымушанай неабходнасцю ва ўмовах неабходнасці фармуляваць асноўныя напрамкі і прыярытэты ўнутранай і знешняй палітыкі, што заканамерна часцяком прыводзіла да непаслядоўнасці, супярэчлівасці прадпрымаемых элітамі дзеянняў;
  • Этап упарадкавання і стабілізацыі (2003—2018) азнаменаваў замацаванне, развіццё і прымнажэнне дасягненняў беларускага ВПК савецкага перыяду, стабілізацыю сітуацыі ў профільнай галіне, што дазволіла адначасова прыцягнуць перспектыўныя навуковыя і кіраўніцкія кадры, актывізаваць распрацоўку і ўкараненне інавацыйных тэхналогій на прадпрыемствах, у навукова-даследчых інстытутах і канструктарскіх бюро, пачаць экспарт адукацыйных і навуковых паслуг. Таксама істотна ўмацаваўся і дыверсіфікаваўся па рэгіёнах і кірунках эканамічны складальнік міжнароднага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва краіны ў выглядзе канкрэтных кантрактаў з новымі заказчыкамі;
  • Этап інавацыйнага прарыву (з 2018 па цяперашні час) характарызуецца канчатковым пераходам ад рэалізацыі запасаў узбраенняў савецкай эпохі да выпуску і пастаўцы заказчыкам якасна новай прадукцыі, які апынуўся магчымым пасля пачатку распрацоўкі замест разрозненых сродкаў ужо паўнавартасных сістэм узбраення.

У 2016 годзе экспарт прадукцыі ваеннага прызначэння ажыццяўляўся ў 60 краін, у 2017 — у 69 краін, а ў 2018 годзе — у 76 краін свету, што складала 110% у адносінах да 2017 года. Тады пастаўкі склалі прыкладна адзін мільярд долараў[11]. Паводле звестак Стакгольмскага інстытута даследаванняў праблем міру (SIPRI), за 2016—2020 гады краіна заняла 19 месца ў спісе сусветных экспарцёраў зброі з аб’ёмам паставак 0,3% ад сусветнага. У параўнанні з узроўнем 2011—2015 гадоў, калі Беларусь займала 18-ю пазіцыю ў шведскім рэйтынгу, ён знізіўся на 34%[12]. Аснову экспарту склалі сістэмы РЭБ і СПА і камплектуючыя да ваеннай тэхнікі<[13][14][15].

Галоўным пакупніком стала Расія. Так, у 2018 годзе тавараабарот Мінска і Масквы ў ваеннай сферы склаў 600 мільёнаў долараў, а экспарт з краіны перавысіў расійскі імпарт[16]. Буйныя партыі ажыццяўляліся ў Азербайджан, Судан, М’янму, Анголу, Нігерыю і В’етнам[17][18]. Сярод ключавых пакупнікоў былі таксама Казахстан, Кітай, Лаос, Інданезія, Бангладэш, Індыя, ААЭ і Уганда[19]. Такія краіны як Сербія, Балгарыя і Славакія рэгулярна закуплялі беларускія боепрыпасы[20].

Ваенна-прамысловыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь таксама займаюцца распрацоўкай ваеннай прадукцыі з іншымі дзяржавамі. Так, у пачатку 2000-х беларускі 140-ы рамонтны завод разам са славацкімі прадпрыемствамі «Метапол» і «ZTS Dubnica» распрацаваў мадыфікацыі БТР-70 і БМП-1 — Кобра-К і Кобра-С[21]. Пазней украінскім канструктарскім бюро «Луч» сумесна з УП «Тэтраэдр» быў створаны ЗРК Т38 «Стылет»[22], з ААТ «Пеленг» — СТРК «Шэршань» (таксама ўдзельнічала беларускае ЗАТ «SRP»)[23] і «Скіф»[24] У сваю чаргу расійскі ВПК супрацоўнічае са 120-ю беларускімі заводамі і канструктарскімі бюро па 1600 відах ваенна-тэхнічнай прадукцыі. Супрацоўніцтва менавіта ў ваеннай сферы лічыцца найбольш паспяховым напрамкам узаемадзеяння дзвюх краін. Адным з паспяховых прыкладаў кааперацыі з’яўляецца мадыфікаваная версія ЗРК «Бук» — «Бук-М2» на базе колавага шасі Мінскага завода колавых цягачоў. Раней гэтыя ж шасі выкарыстоўваліся пры мадэрнізацыі расійскіх ЗРК «Тор»[25].

Ваенныя спецыялісты[правіць | правіць зыходнік]

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь накіроўвалі сваіх ваенных спецыялістаў у такія краіны як Кот-д’Івуар, Венесуэла, Лівія, Емен і Дэмакратычная Рэспубліка Конга, дзейнічаючы як афіцыйна, так і ўтойліва. У сябе на радзіме яны раней займаліся падрыхтоўкай вайскоўцаў з Нігерыі. Звычайна ў краіне рэдка распаўсюджваюцца аб падобнага роду дзейнасці, асабліва ў дзяржаўных СМІ, а пасяджэнне парламента Беларусі па пытанні накіравання ваенных саветнікаў у тую ці іншую дзяржаву ажыццяўляецца ў закрытым рэжыме[26]. Афіцыйна мелі месца ваенныя місіі ў Венесуэле (акрамя СМІ, пра яе казаў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка[27]), Лівіі (факт наяўнасці кантынгенту ваенных спецыялістаў у даваенны перыяд пацвердзіў саветнік пасольства Беларусі ў Трыпалі Георгій Грамыка, але адмаўляўся які-небудзь удзел у баявых дзеяннях[28]) і Емене (пацвердзілі прадстаўнік МЗС Андрэй Савіных[29] і кіраўнік Дзяржкамваенпрама Сяргей Гурулёў[30]), а таксама кампанія па падрыхтоўцы і навучанню нігерыйскіх ваеннаслужачых (апублікаваныя фатаграфіі «Цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі»[31]). У іншых выпадках урад краіны часцяком адмаўляе або наогул ніяк не каментуе падобнага роду інфармацыю.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. В. С. Григорьев, Е. Е. Кондаков. ВОЕ́ННОЕ СОТРУ́ДНИЧЕСТВО Архівавана 2 чэрвеня 2021. // Большая российская энциклопедия
  2. а б в г д е Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва на афіцыйным сайце Мінабароны РБ Архівавана 24 снежня 2021.
  3. а б Военная доктрина 2016 года на сайте министерства обороны Архівавана 3 мая 2021.
  4. Военное сотрудничество Российской Федерации и Республики Беларусь (сайт российского посольства в Беларуси)
  5. Военное сотрудничество в рамках ОДКБ Архівавана 26 снежня 2021.
  6. Денис Бурковский. Беларусь планирует увеличить число миротворцев за рубежом. Разобрались, куда они могут поехать Архівавана 13 мая 2021. // TUT.BY, 24 ноября 2020
  7. Белорусско-китайское военное сотрудничество – настоящее и перспективы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
  8. Беларусь – Вьетнам: положительная динамика сотрудничества Архівавана 25 верасня 2021.
  9. Завоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия?
  10. Сильванович О. В. Международное военно-техническое сотрудничество Беларуси: современное состояние и перспективы Архівавана 25 снежня 2021. // Журнал международного права и международных отношений : журнал. — Международное общественное объединение по научно-исследовательским и информационно-образовательным программам "Развитие", 2019. — № № 1-2..
  11. Беларусь в 2018 году продала оружия более чем на миллиард долларов // Sputnik, 7 февраля 2019
  12. SIPRI: Беларусь на 19 месте по продажам оружия в мире Архівавана 26 верасня 2021. // Thinktanks.by, 16 марта 2021.
  13. Беларусь вошла в список крупнейших мировых экспортеров оружия Архівавана 9 лютага 2020. // TUT.BY, 21 февраля 2017
  14. Белорусские системы РЭБ {поставленные из ОАЭ} выводят из строя турецкие дроны над Ливией // Aviapro, 27 июня 2020
  15. Посадить американский беспилотник Ирану помогли белорусские технологии? Архівавана 28 сакавіка 2019. (15 декабря 2011)
  16. Белорусский экспорт вооружений растет: главный покупатель — Россия Архівавана 25 верасня 2021. (14 марта 2019)
  17. Беларусь вошла в топ-20 мировых экспортеров оружия(недаступная спасылка) // Комсомольская правда, 1 февраля 2018
  18. Торговля оружием и будущее Беларуси (5 марта 2011)
  19. Оружие не берут. Из-за чего Лукашенко согласился на интеграцию с Россией Архівавана 4 лютага 2022.
  20. «Полонезы» для Баку, «Кайманы» для Африки. Что производит и с кем торгует оборонка Беларуси
  21. Кобра-К и Кобра -С - 140 Ремонтный завод Архівавана 26 верасня 2021.
  22. Зенитный ракетный комплекс Т38 "Стилет"
  23. Противотанковый ракетный комплекс (ПТРК) "Шершень"
  24. Украина рассчитывает на увеличение экспортных поставок ПТРК «Скиф» // ЦАМТО от 15 декабря 2010
  25. Володькин А. А. Вооруженные силы Беларуси: внутреннее развитие и международное взаимодействие // Белорусский ежегодник : журнал. — Сайт экспертного сообщества Беларуси «Наше мнение», 2011.
  26. Минск помог Каракасу создать систему ПВО, но не может добиться оплаты счетов | naviny.by Архівавана 29 лістапада 2020.
  27. Лукашенко заявил, что Белоруссия разрабатывала для Венесуэлы план обороны
  28. На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны(недаступная спасылка) — Комсомольская правда, 6 апреля 2011
  29. Два белоруса стали жертвами нападения в Йемене: один убит, второй в критическом состоянии Архівавана 23 красавіка 2021. // TUT.BY, 26 ноября 2013
  30. Военные, которые пострадали в Йемене, работали по белорусскому контракту Архівавана 20 студзеня 2019. // TUT.BY (27 ноября 2013)
  31. Нигерийские солдаты проходят специальную подготовку в Беларуси для борьбы с боевиками в дельте Нигера Архівавана 16 ліпеня 2018. - Центр специальной подготовки Республики Беларусь

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]