Міжнароднае гуманітарнае права

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міжнароднае гуманітарнае права (права ўзброенных канфліктаў) - галіна міжнароднага права, якая ўяўляе сабой сістэму юрыдычных прынцыпаў і нормаў, якія:

  • забараняюць або абмяжоўваюць прымяненне пэўных сродкаў і метадаў вядзення ваенных дзеянняў;
  • забяспечваюць абарону ахвяраў вайны ў перыяд узброенага канфлікту;
  • вызначаюць адказнасць за парушэнне гэтых прынцыпаў і нормаў.

Нормы і прынцыпы міжнароднага гуманітарнага права прымяняюцца як у міжнародных, так і ў неміжнародных узброеных канфліктах.

Гісторыя МГП[правіць | правіць зыходнік]

Прынцыпы МГП[правіць | правіць зыходнік]

  • Прынцып гуманнасці;
  • Прынцып недапушчальнасці дыскрымінацыі;
  • Прынцып адказнасці за парушэнне нормаў і прынцыпаў міжнароднага гуманітарнага права;
  • Прынцып абмежавання ваюючых ў выбары сродкаў і метадаў ўзброенай барацьбы;
  • Прынцып абмежавання ваюючых па аб'ектах (ratione loci);
  • Прынцып аховы навакольнага асяроддзя;
  • Прынцып абароны асоб, якія знаходзяцца пад апекай;
  • Прынцып неадчужальных правоў асоб, якія знаходзяцца пад апекай;
  • Прынцып недатыкальнасці асоб, якія спынілі прыняцце непасрэднага ўдзелу у ваенных дзеяннях;
  • Прынцып недатыкальнасці некамбатантаў;
  • Прынцып ненападу.

Крыніцы МГП[правіць | правіць зыходнік]

  • Жэнеўская канвенцыя (I) аб паляпшэннi лёсу параненых і хворых у дзеючых арміях (Жэнева, 12 жніўня 1949);
  • Жэнеўская канвенцыя (II) аб паляпшэннi лёсу параненых, хворых і асоб, якія пацярпелі караблекрушэнне, са складу ўзброеных сіл на моры (Жэнева, 12 Жніўня 1949 года);
  • Жэнеўская канвенцыя (III) аб абыходжанні з ваеннапалоннымі (Жэнева, 12 Жніўня 1949 года);
  • Жэнеўская канвенцыя (IV) аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны (Жэнева, 12 Жніўня 1949 года);
  • Дадатковы пратакол да Жэнеўскіх канвенцый ад 12 жнiўня 1949 года, якi датычыцца абароны ахвяр міжнародных узброеных канфліктаў (Жэнева, 8 чэрвень 1977) - Пратакол I;
  • Дадатковы пратакол да Жэнеўскіх канвенцый ад 12 жнiўня 1949 года, якi датычыцца абароны ахвяр міжнародных узброеных канфліктаў (Жэнева, 8 чэрвені 1977) - Пратакол II;
  • Дадатковы пратакол да Жэнеўскіх канвенцый ад 12 жнiўня 1949 года, які датычыцца прыняцця дадатковай адметнай эмблемы (Жэнева, 8 снежня 2005 году) - Пратакол III.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Курс международного гуманитарного права / В.Ю. Калугин. - Минск: Тесей, 2006. - 496 с.
  • Пресечение нарушений в механизме имплементации международного гуманитарного права / В.Ю.Калугин, Д.В.Акулов; Под общей редакцией В.Ю.Калугина. - Минск: Тесей, 2004. - 400 с.
  • Принципы права вооружённых конфликтов / Давид Э. - М.: МККК, 2000.- 1144 с.
  • Развитие и принципы международного гуманитарного права / Ж. Пикте. – М.: МККК, 2001. – 160 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]