Міжнароднае французскае радыё

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Міжнароднае французскае радыё»
Radio France internationale
200 px
Горад Парыж
Краіна Сцяг Францыі Францыя
Слоган Голас свету
Фармат Навінавы
Частата FM: 89 (Парыж)
Час вяшчання Кругласутачна
Зона вяшчання Сцяг ААН Міжнароднае вяшчанне
Дата пачатку вяшчання 6 мая 1931
Заснавальнік Савет міністраў Францыі(фр.) бел.
Уладальнік Сусветныя французскія СМІ(фр.) бел.
Кіраўнікі Мары-Крысцін Сарагос(фр.) бел.
Сайт http://www.rfi.fr

Міжнароднае французскае радыё (фр.: Radio France internationale, RFI) — французская дзяржаўная радыёстанцыя, заснаваная ў 1931 годзе для замежнага вяшчання. Вяшчае на 12 мовах (англійская, в'етнамская, іспанская, кітайская, кхмерская, партугальская, персідская, руская, румынская, суахілі, французская і хаўса) у 29 краінах свету, у тым ліку ў 21 краіне Афрыкі (Гамбія, Гана, Гвінея-Бісау, Замбія, Каба-Вердэ, Камерун, Кенія, Кот-д'Івуар, Лесота, Ліберыя, Мазамбік, Малі, Намібія, Нігер, Паўднёвы Судан, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Сьера-Леонэ, Сенегал, Уганда, ЦАР і Экватарыяльная Гвінея), 5 краінах Азіі (Арменія, Грузія, Іран, Камбоджа і Кыргызстан), 2 краінах Амерыкі (ЗША і Ямайка) і 2 краінах Еўропы (Малдова і Румынія). На 2014 г. мела 400 замежных карэспандэнтаў і каля 40 мільёнаў штотыднёвых слухачоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1931 г. Дзяржаўны саюз каланіяльнага радыёвяшчання заснаваў у Парыжы радыёстанцыю «Каланіяльны пост», якая вяшчала з перадавальнікаў магутнасцю 12 кілават на трох асобных кароткіх хвалях (25,63, 19,68 і 25,20 метраў адпаведна) для заморскіх уладанняў у Азіі, Амерыцы і Афрыцы. 23 сакавіка 1938 г. радыёстанцыю перайменавалі ў «Сусветную парыжскую» пры адкрыцці радыёперадавальніка магутнасцю 25 кілават у Ле-Эсар-ле-Руа(фр.) бел. (дэпартамент Івелін, рэгіён Іль-дэ-Франс). Вяшчанне пашырылася на 15 частасцей у 20 замежных мовах (англійская, арабская, балгарская, іспанская, грэчаская, дацкая, італьянская, нарвежская, нідэрландская, нямецкая, партугальская, польская, расійская, румынская, славацкая, сербскахарвацкая, турэцкая, чэшская, шведская і японская). 1 верасня 1939 г. запрацавала радыёмачта ў вёсцы Алуі(фр.) бел. (дэп. Шэр, рэг. Цэнтр) з дзвюма перадавальнікамі магутнасцю 100 кілават, што дазволіла дадаць 4 кароткія хвалі (24, 25, 31 і 41 метры). 17 чэрвеня 1940 г. радыёвяшчанне прыпынілася праз захоп поўначы Францыі нямецкім войскам у Другую сусветную вайну. 1 жніўня 1941 г. рэжым Вішы аднавіў вяшчанне радыёстанцыі на частасцях 19,68 і 25,33 метраў пад назвай «Голас Францыі», што праіснавала да падрыву нямецкім войскам Алуіскі радыёперадавальнік(фр.) бел. 17 жніўня 1944 года.

1 студзеня 1945 г. вяшчанне аднавілася пад назвай Радыё «Парыж», якое пры канцы года мела 300 супрацоўнікаў і распаўсюджвала перадачы на 46 краін пры дапамозе трох перадавальнікаў магутнасцю 150 кілават. Дадалося вяшчанне на венгерскай і славенcкай мовах, у студзені 1946 г. — на фінскай (да красавіка 1951 г.), у 1976 г. — на в'етнамскай, кхмерскай і лаоскай. У верасні 1969 г. скасавалі перадачы па-балгарску, па-партугальску і па-славенску. У 1972 г. арабскую службу перадалі таварыству Сомера для стварэння радыё «Монтэ-Карла Блізкі Усход»(фр.) бел.. У 1973 г. запрацавалі першыя перадавальнікі магутнасцю 500 кілават у Ісудзёне(фр.) бел. (дэп. Эндр, рэг. Цэнтр). У 1974 г. скасавалі вяшчанне на 14 з 17 моў. 6 студзеня 1975 г. радыёстанцыя займела сучасны назоў. 17 снежня 1981 г. праз увядзенне Войцехам Ярузельскім 13 снежня ваеннага становішча ў Польшчы(англ.) бел. аднавілі польскую службу. 29 ліпеня 1982 г. МФР падпарадкавалі Ісудзёне(фр.) бел.. 5 верасня аднавілі расійскую службу. У 1984 г. у Французскай Гвіяне запрацавалі тры перадавальнікі па 500 кілават для пашырэння ў Лацінскай Амерыцы перадачаў па-іспанску, па-партугальску і па-французску, што пачаліся яшчэ 1 кастрычніка 1982 года. 1 студзеня 1985 г. аднавілі румынскую службу, у пачатку 1986 г. — сербскахарвацкую, у сакавіку 1988 г. — арабскую, пасля разгону войскам пратэстаў(руск.) бел. на плошчы Брамы нябеснага спакою(англ.) бел. ў Пекіне 4 чэрвеня 1989 г. — кітайскую.

З увядзеннем 21 сакавіка 1991 г. персідскай службы лік моў вяшчання дасягнуў 14. 8 верасня МФР упершыню ў Афрыцы атрымала FM-частасць у Сенегале (Дакар). 16 верасня 1996 г. вяшчанне вялося на 17 мовах. 24 кастрычніка 2008 г. спынілі перадачы на албанскай, лаоскай, нямецкай, польскай, сербскахарвацкай і турэцкай мовах. Адначасна пачалося вяшчанне на суахілі і хаўса.

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Еўрапейскі вяшчальны саюз